25 красавiка 2024, Чацвер, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску значна падаражэў праезд у маршрутках

33
У Менску значна падаражэў праезд у маршрутках

Кошт праезду паднялі адразу на 50 капеек.

«Сёння на 50 капеек падаражэў праезд у маршрутнай таксоўцы 1191 Сухарава - «Экспабел». Ёсць імавернасць, што гэта закранула многія маршруты», - пішуць tut.by чытачы. У кампаніі, якая абслугоўвае гэты маршрут, падаражанне пацвердзілі.

Цяпер праезд маршрутам каштуе 2 рублі. Да падаражання кошт быў 1,5 рубля.

У ТАА «Мінэкспрэс», якое абслугоўвае маршрут 1191, інфармацыю пра падаражанне пацвердзілі.

- Справа ў тым, што ў нас праезд апошнім разам даражэў ў 2015 годзе. З тых часоў мінула тры гады, увесь гэты час выдаткі раслі, але кошт не падымаўся. Дарэчы, выдаткі выраслі нават больш, мы лічылі сабекошт. Наша надбаўка не перавышае 15%, - пракаментавалі ў «Мінэкспрэсе».

Кошт праезду вызначылі падняць адразу, а не паступова, для таго, каб кіроўцам было зручней разлічвацца.

- Калі падымаць паступова - ставіць кошт 1,7 рубля, 1,8, потым 1,9, то кіроўцу будзе нязручна разлічвацца, рэшту будзе цяжэй знайсці, - растлумачылі ў «Мінэкспрэсе». - Кіроўцам і так складана разлічваць пасажыраў.

Кіроўцы маршрутак 1191-га маршруту кажуць, што пакуль пасажыраў менш не стала.

- У нашых колах ходзяць чуткі, што і іншыя маршрутнікі будуць павышаць кошт праезду. Некаторыя паднялі ўжо сёння, - сказалі ў «Мінэкспрэсе».

Нагадаем, раней кошт праезду ў гарадскім грамадскім і прыгарадным транспарце паднялі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. У некаторых услед сталі падымаць кошты і маршрутнікі.

У Менску пытанне падвышэння кошту праезду ў гарадскім грамадскім транспарце разгледзяць на пасяджэнні Менгарвыканкама. Пра гэта заявіў 27 лістапада на аператыўнай нарадзе старшыня Менгарвыканкама Анатоль Сівак. «Неабходна вывучыць абгрунтаванасць такога кроку», - удакладніў Анатоль Сівак.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках