20 красавiка 2024, Субота, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гройсман: Расея апраўдвае сваё дзікунства

5
Гройсман: Расея апраўдвае сваё дзікунства
УЛАДЗІМІР ГРОЙСМАН
ФОТА: IZVESTIA.KIEV.UA

Прэм'ер-міністр Украіны адказаў Лаўрову.

Прэм'ер-міністр Украіны Уладзімір Гройсман пракаментаваў заяву кіраўніка МЗС РФ Сяргея Лаўрова пра нібыта падрыхтоўку Украінай правакацый на мяжы з Крымам у канцы снежня.

Падчас выступу на прэс-канферэнцыі ў Брусэлі ў панядзелак Гройсман заявіў, што Лаўроў «сам гэта прыдумаў», паведамляе «Европейская правда».

«Украіна ніколі, нідзе не стварала ніякіх прэцэдэнтаў для правакацый. Больш за тое, канфлікт у Азоўскім моры, не з'яўляецца правакацыяй. Гэта зусім грубы напад Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі пад іх дзяржаўным сцягам супраць нашай суверэннай дзяржавы, супраць украінскага флоту, супраць украінскіх маракоў», - сказаў Гройсман.

З ягоных слоў, сёння «пытанне палягае ў тым, што нашы ваеннапалонныя знаходзяцца ў іх за кратамі».

«Таму я думаю, што гэта чарговая спроба Расейскай Федэрацыі апраўдаць сваё дзікунства і непрыхаваную ваенную агрэсію. Я б параіў міністру зрабіць усё, што ад яго залежыць, каб украінскія маракі былі вызваленыя, а Узброеныя сілы Расейскай Федэрацыі і баевікі, якія знаходзяцца сёння на тэрыторыі Украіны, вярнуліся дадому», - дадаў прэм'ер.

Нагадаем, у панядзелак Лаўроў заявіў, што Украіна нібыта рыхтуе правакацыю на мяжы з Крымам, і адказ на гэта будзе - «мала не будзе».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках