20 красавiка 2024, Субота, 2:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каб праводзіць іншую палітыку, трэба мець характар і мазгі

8
Каб праводзіць іншую палітыку, трэба мець характар і мазгі
Фота: AP

Чаму беларускія дыпламаты ў ААН заўсёды галасуюць супраць Украіны?

Беларусь прагаласавала супраць прыняцця Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб'яднаных Нацый рэзалюцыі «Праблема мілітарызацыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым і Севастопаля (Украіна), а таксама частак Чорнага і Азоўскага мораў», бо Лукашэнка знаходзіцца пад уплывам Расеі. Такое меркаванне ў каментары выданню «Гордон» выказаў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка.

«З трывогай гляджу на дзеянні РФ ва Украіне. Думаю, як і большасць беларусаў, я на баку Украіны. Міжнародныя дамоўленасці парушаць нельга. Тэрытарыяльная цэласнасць Украіны - залог міру ў нашым рэгіёне. Але на ўказанне Лукашэнкі беларускія дыпламаты паслядоўна галасуюць супраць рэзалюцыяў, якія падтрымліваюць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. На жаль, ва ўкраінскіх СМІ я сустракаю інфармацыю, маўляў, пазіцыя Лукашэнкі ў Крыме адрозніваецца ад пуцінскай. Але гэта не так - факты сведчаць пра адваротнае. Трэба разумець, што Лукашэнка добраахвотна пагадзіўся на «мяккую акупацыю» Беларусі Расеяй - я маю на ўвазе саюзную дзяржаву. Хоць, знаходзячыся ў Еўропе, Беларусь як раз павінна імкнуцца ў ЕЗ. А саюзная дзяржава з Расеяй і змушае Лукашэнку заўсёды быць на баку Крамля», - падкрэсліў Бандарэнка.

З ягоных слоў, украінскія ўлады павінны разумець, што цяпер Беларусь залежыць ад РФ.

«Лукашэнка жыве адным днём і не думае пра будучыню. Ён знішчае беларускую культуру, атрымлівае за гэта нейкія падачкі ад Масквы. І мне сорамна, што ў Беларусі такі кіраўнік. Наша канстытуцыя і міжнародны статус краіны дазваляюць праводзіць іншую палітыку. Але для гэтага трэба мець характар і мазгі. Пакуль што аб нейтралітэце Беларусі гаворкі ісці не можа. Фактычна, беларускае войска - частка агульнага войска з Расеяй. Украіне трэба разумець, што цяпер Беларусь - гэта практычна частка вайсковай машыны РФ», - адзначыў Бандарэнка.

17 снежня Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю аб мілітарызацыі Расеяй Крыма і Севастопаля. «За» прагаласавалі 66 краін, «супраць» - 19, яшчэ 72 краіны ўстрымаліся.

25 лістапада РФ абстраляла і захапіла ў Чорным моры катэры ўкраінскіх ВМС «Бярдзянск» і «Нікапаль», а таксама буксір «Яны Капу», якія вярталіся ў Адэсу пасля спробы прайсці праз Керчанскую пратоку ў Азоўскае мора.

Расейскія сілавікі затрымалі 24 украінцаў, пазней іх арыштавалі ў крымскіх «судах» і перавезлі ў Маскву. Траіх параненых украінцаў змясцілі ў лякарню следчага ізалятара «Матроская цішыня», астатніх даставілі ў СІЗА «Лефортава».

Усім маракам выставілі абвінавачванні на падставе ч.3 арт.322 (незаконнае перасячэнне мяжы) Крымінальнага кодэкса Расеі.

ЗША асудзілі дзеянні Расеі, назваўшы іх праявай агрэсіі, Еўразвяз выказаў заклапочанасць ужываннем сілы з боку РФ. Заявы з патрабаваннем вызваліць украінскіх маракоў апублікавалі таксама NATO і АБСЕ.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках