19 красавiка 2024, Пятніца, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сонечнай сістэме выявілі новую планету

14
У Сонечнай сістэме выявілі новую планету

Навукоўцы выявілі самы аддалены аб'ект у нашай Сонечнай сістэме.

Учора ў Цэнтры малых планет абвясцілі аб адкрыцці самага аддаленага касмічнага аб'екта ў нашай Сонечнай сістэме. Пра гэта паведамляе CarnegieScience.

Аб'ект атрымаў адпаведную назву - Farout (Самая далёкая - рэд.). Ад Зямлі да яе блізу 120 астранамічных адзінак (адлегласць ад нашай планеты да Сонца роўная адной адзінцы) - гэта прыблізна 180 млрд км.

Farout рухаецца з найменшай хуткасцю з усіх вядомых аб'ектаў у нашай сістэме, таму для таго, каб вызначыць яе арбіту, спатрэбіцца некалькі гадоў. Зрэшты, на небе яе відаць у кампаніі іншых аддаленых касмічных аб’ектаў, таму можна меркаваць, што арбіта планеты падобная на іх арбіты.

Адзначаецца, што ўпершыню выявілі і захавалі Farout яшчэ 10 лістапада - тады 8-метровы японскі тэлескоп Subaru на гары Маў-Кеа на Гаваях зрабіў некалькі здымкаў карлікавай планеты.

Другі па аддаленасці ад Зямлі касмічны аб'ект - карлікавая планета Ірыда. Для таго, каб дабрацца да яе, давядзецца пераадолець адлегласць 96 астранамічных адзінак.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках