19 красавiка 2024, Пятніца, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі ілжэсвятар лячыў цягу да спіртнога гарэлкай

10
Беларускі ілжэсвятар лячыў цягу да спіртнога гарэлкай

І прапаноўваў малітву манаха-пустэльніка за 365 даляраў.

Некаторыя дэталі скончанага расследавання крымінальнай справы аб карыслівых прыгодах ілжэсвятара ў эфіры «Альфа Радыё» агучыла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Нагадаем, прадаўжальнік справы Астапа Бэндара паквапіўся на святое: выдаваў сябе за святара праваслаўнай царквы, выкарыстаў адпаведнае адзенне, рэчы і на розныя, нібыта добрыя справы браў у людзей грошы. Мяркуецца, што такім чынам махляр узбагаціўся на 49 тысяч рублёў, аддаваць якія не збіраўся.

Напрыклад, ілжэбацюшка казаў, што цэлы год за грамадзян будзе штодня маліцца манах-пустэльнік, прычым цалкам бясплатна. А ахвяраванне сумай 365 даляраў ЗША патрабавалася выключна на свечкі (па адной на дзень), якія нібыта запальваліся падчас малітвы.

Унікальнай была прапанова пазбавіць ад алкагольнай залежнасці: мужчына запэўніваў, што ўсялякая цяга да спіртнога знікне, варта выпіць асвячоную ім гарэлку. Аднак у людзей пры такім «збавенні» маглі знікнуць толькі грошы.

Мужчына, які зарабляў у Менску і Берасцейскай вобласці, абвінавачваецца на падставе ч.4 арт.209 (махлярства, учыненае ў асабліва значнай суме) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках