29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Агідна глядзець на гульню, што менскага «Дынама», што нацыянальных каманд

31
Лукашэнка: Агідна глядзець на гульню, што менскага «Дынама», што нацыянальных каманд

Кіраўнік зноў расчараваўся ў сваіх «цацках».

Аляксандр Лукашэнка адзначае нізкую якасць падрыхтоўкі трэнерскіх кадраў па відах спорту. Пра гэта ён сёння заявіў на нарадзе ў пытаннях развіцця летніх відаў спорту, паведамляе БелТА.

«Агідная падрыхтоўка трэнераў», - падкрэсліў беларускі дыктатар.

З ягоных слоў, напрыклад, нядаўняя параза моладзевай нацыянальнай каманды Беларусі ў хакеі адбылася не толькі з віны тых ці іншых чыноўнікаў ад спорту, але і з прычыны дрэннай працы трэнераў. «Мы саступаем тым камандам, якія мы два гады таму на адным каньку абгульвалі. Брыдка глядзець на гульню, што менскага «Дынама», што нацыянальных каманд. Гэта праца трэнераў», - звярнуў увагу кіраўнік.

«Сёння трэнераў выпускаем утрая больш, чым іх працуе. Прыміце меры, каб, скончыўшы адукацыю, ішоў працаваць трэнерам. Не - пазбаўляйце яго дыплома, - сказаў Лукашэнка. - Гэта такая і праца ў гэтай навучальнай установе. Там павінны быць адданыя і надзейныя людзі, калі яны прыйшлі і хочуць працаваць трэнерамі або настаўнікамі фізічнай культуры».

Дыктатар прывёў звесткі, што ў асобных відах спорту за апошнія 10 гадоў падрыхтавана ў паўтара-два разы больш трэнераў, чым сёння працуе. «Дзе астатнія? - паставіў пытанне беларускі дыктатар. - Навошта мы грошы трацім, навошта мы ім адукацыю даем? Каб скарыначку атрымаць?»

Ён звярнуў увагу, што маладыя спецыялісты застаюцца там, дзе кіраўнік праяўляе зацікаўленасць і стварае ўмовы для працы і жыцця. «На плячах трэнера ляжыць асноўная адказнасць за пошук, адбор, падрыхтоўку і матывацыю будучых чэмпіёнаў. З іншага боку, ствараючы для трэнера неабходныя ўмовы, трэба наладзіць эфектыўны кантроль за яго працай, за улікам якія займаюцца ў спартыўных школах», - уважае Лукашэнка.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках