28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вернікі парафіі ў Шчучыне павіншавалі з днём нараджэння Папу Францішка

Вернікі парафіі ў Шчучыне павіншавалі з днём нараджэння Папу Францішка

Вернікі каталіцкай парафіі святой Тэрэзы Авільскай блізу 25 гадоў моляцца пра прыезд Папы ў Беларусь.

Вернікі каталіцкай парафіі святой Тэрэзы Авільскай у Шчучыне, у якім кожны 13-ты дзень месяца (у дзень памяці Божай Маці Фацімскай) ужо блізу 25 гадоў моляцца пра прыезд Папы ў Беларусь, павіншавалі Папу Францішка з Днём нараджэння, паведамляе krynica.info.

І запісалі кароценькае віншаванне яму:

Папа Францішак (свецкае імя Хорхэ Марыа Берголья) нарадзіўся 17 снежня 1936 года ў Аргентыне. Святарскі сан ён прыняў у 1969 годзе, манаства ў ордэне езуітаў - у 1973-м. У 1992 годзе стаў біскупам, у 2001-м - кардыналам, а 13 сакавіка 2013 года быў абраны Папам Рымскім.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках