24 красавiка 2024, Серада, 5:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Польшчы: рэвізіянісцкая палітыка РФ застаецца сур'ёзным выклікам

Кіраўнік МЗС Польшчы: рэвізіянісцкая палітыка РФ застаецца сур'ёзным выклікам
ЯЦЭК ЧАПУТОВІЧ

Яцэк Чапутовіч заклікаў да адзінства ў супрацьстаянні агрэсіі РФ.

Кіраўнік МЗС Польшчы Яцэк Чапутовіч заявіў, што рэвізіянісцкай палітыка РФ застаецца сур'ёзным выклікам для польскай замежнай палітыкі.

Пра гэта ён заявіў пасля сустрэчы з кіраўніком МЗС Фінляндыі Ціма Сойні, паведамляе Onet.pl.

«Рэвізіянісцкая палітыка Расеі і ў далейшым з'яўляецца выклікам для польскай замежнай палітыкі», - сказаў Чапутовіч.

«Відавочна, Расея, асабліва яе апошнія дзеянні ў Азоўскім моры сведчаць пра тое, што не толькі для Польшчы, але і іншых дзяржаў або міжнародных арганізацый, такіх як ЕЗ, NATO, АБСЕ, уяўляе сур'ёзны выклік», - адзначыў міністр.

У сваю чаргу кіраўнік МЗС Фінляндыі падкрэсліў неабходнасць агульнай і рашучай пазіцыі ЕP у дачыненні да палітыкі Крамля, у тым ліку шляхам падаўжэння санкцый супраць Расеі.

«Мы павінны быць адзінымі і цвёрдымі. Мы павінны данесці сігнал, што такія дзеянні непрымальныя», - адзначыў Ціма Сойні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках