18 красавiка 2024, Чацвер, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сваякі павешанага ў міліцэйскім аўто: На ягоных матузках гэта нерэальна зрабіць

29
Сваякі павешанага ў міліцэйскім аўто: На ягоных матузках гэта нерэальна зрабіць

Аднавяскоўцы Сяргея Абрамовіча таксама не вераць у афіцыйную версію.

48-гадовы Сяргей Абрамовіч, жыхар вёскі Слаўкава Нясвіжскага раёна, загінуў у міліцэйскім аўтамабілі «УАЗ Патрыёт», паведамляе «Белсат».

Паводле афіцыйнай версіі, затрыманы павесіўся на пятлі ад чаравікаў. Пра гэта карэспандэнтам «Свабоды» паведаміў прадстаўнік УУС Менскага аблвыканкама Яўген Сачак:

«Гаворка пра суіцыд, а не пра забойства. Вышуковы аддзел Нясвіжскага раёна арганізуе праверку. Унутраная праверка ў нас таксама праводзіцца, яна на стадыі заканчэння. Але інфармацыю пра забойства трактуюць няправільна. Мы адразу гэта трактавалі як суіцыд».

29-га лістапада Сяргей прыйшоў з працы нападпітку. Пасварыўся з бацькам, той і выклікаў міліцыю. Сяргей жыў у гэтым доме, менавіта адсюль яго забрала міліцыя. Але павезлі не проста ў Нясвіж, а праз вёскі, што на 20 кіламетраў даўжэй. Праз дзве з паловай гадзіны дадому прыехалі следчыя і паведамілі пра смерць затрыманага. Сваякі ў версію суіцыду не вераць.

«Дзесьці, напэўна, няўдала яго прыціснулі. Я ж на пахаванні таксама быў. Хоць на шыі задушвання я не бачыў. Па-першае, пасля асфіксіі ў чалавека цела становіцца з сіняватым адценнем. А там не бачна, каб з сіняватае. На шыі след можа застацца», - кажа Валерый Русак, муж сястры загінула.

Толькі ніякіх слядоў не засталося. Звычайна асфіксію патолагаанатам дыягнастуе адразу ж. Але ў дакументах напісана: «прычына смерці не ўсталяваная». Органы забралі на экспэртызу. Іна Русак, сястра загінулага, кажа:

«У гэтым аўто «Патрыёт» ёсць відэафіксацыя, якая наведзеная на супрацоўнікаў міліцыі, якія знаходзяцца ў аўто, і тое аддзяленне, там дзе знаходзіцца затрыманы».

Але відэа сям'і не даюць, сваякі баяцца, што яно ўжо знішчанае.

«На гэтых матузках, якія былі ў ягоных чаравіках, нерэальна проста павесіцца. Па-першае, трэба кудысьці зачапіць. Нават калі на шыю наматаць, там не дастаткова, тым больш быў вельмі кароткі матузок. Сантыметраў 30. Гэта нерэальна. Таму не веру я ў гэта », - кажа Іна Русак, сястра загінулага.

Сваякі здзіўляюцца, як фізічна можна павесіцца ў невялікай прасторы. Гэта «Патрыёт». У міліцэйскай версіі тут перагародка. Але відаць, што нават з маім ростам тут мала месца. Большасць жыхароў вёскі Слаўкава, з якімі мы размаўлялі, у версію міліцыі таксама не вераць, але адмаўляюцца дзяліцца думкамі на камеру. Асмельваюцца пагаварыць з журналістамі адзінкі.

«Адзін толькі Бог святы можа ведаць, што напраўду там здарылася».

«Перад ад'ездам, у нас такі Янчык Антон, ён акурат падышоў, сказаў, што «я больш у ЛПП не паеду. Я там больш не хачу быць». І хутчэй за ўсё так, ён скончыў жыццё самагубствам. Сумневу не можа быць».

«Сам ён не мог гэтага ўсё зрабіць. Павесіцца ён не змог бы. Ну, і лагічна разважыць, як можна ў міліцэйскім аўто павесіцца?»

Ужо пасля нашай размовы, сёння да сястры загінулага прыйшлі праваахоўнікі і паабяцалі справядлівае разбіральніцтва. У сваю чаргу Іна Русак паабяцала больш не размаўляць са СМІ да канца дасудовай праверкі 29-га снежня.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках