19 красавiка 2024, Пятніца, 20:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарбачоў паспрачаўся з Пуціным аб дамове аб РСМД

8
Гарбачоў паспрачаўся з Пуціным аб дамове аб РСМД

Экс-генеральны сакратар заявіў, што ў кіраўніка РФ няправільная інфармацыя.

Экс-прэзідэнт СССР не згодны з Уладзімірам Пуціным, які назваў раззбраенне ў рамках Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці аднабаковым, паведамляе dw.com.

Былы прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў не згодны з Уладзімірам Пуціным, які назваў раззбраенне ў рамках Дамовы аб ракетах сярэдняй і меншай далёкасці (РСМД) аднабаковым.

"Ніякага аднабаковага раззбраення не было. Паводле дамовы былі знішчаныя сотні ракет - як савецкіх, так і амерыканскіх", - цытуе Гарбачова агенцтва РІА "Новости" ў аўторак, 18 снежня. Расейскага прэзідэнта "няправільна паінфармавалі", - дадаў ён.

Раней у гэты ж дзень Пуцін на выніковай калегіі Мінабароны Расеі заявіў, што кіраўніцтва СССР пайшло на "аднабаковае раззбраенне", уклаўшы са Злучанымі Штатамі Дамову аб РСМД. Пры гэтым ЗША прадаўжалі развіваць ракетныя сістэмы марскога і паветранага базавання, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

У сваю чаргу, Гарбачоў адзначыў, што ракеты паветранага базавання "ахопліваліся дамовай аб скарачэнні стратэгічных наступальных узбраенняў". Акрамя таго, усе пастановы, якія прымалі на перамовах аб раззбраенні, "старанна распрацоўваліся ва ўстановах, у тым ліку ў Міністэрстве абароны і Генштабе", дадаў экс-прэзідэнт СССР.

Вашынгтон даў Маскве 60 дзён на выкананне Дамовы РМСД

Дакумент быў падпісаны лідарамі ЗША і СССР у 1987 годзе і фіксуе адмову бакоў вырабляць, выкарыстоўваць і захоўваць балістычныя ракеты наземнага базавання сярэдняй (ад 1 тысячы да 5,5 тысяч км) і малой (ад 500 да 1 тысячы км) далёкасці.

4 снежня ЗША паабяцалі выйсці з Дамовы аб РСМД, калі Расея не прыступіць да выканання сваіх абавязанняў згодна з дамовай цягам 60 дзён. NАТО пазней заклікала Расею "неадкладна вярнуцца да поўнага і кантраляванага" выканання патрабаванняў Дамовы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках