24 красавiка 2024, Серада, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтар стратэгіі армянскай рэвалюцыі: Народ ператварыўся ў войска

3
Аўтар стратэгіі армянскай рэвалюцыі: Народ ператварыўся ў войска
Фота: EPA

Чаму рэвалюцыя для армян стала справай гонару.

«Галоўная праблема цяпер - гэта ўрад», - заявіў Манвел Саргсян, адзін з аўтараў канцэпцыі рэвалюцыі ў Арменіі і дырэктар даследаванняў Армянскага цэнтра нацыянальных і міжнародных даследаванняў у інтэрв'ю «Белсату».

Са слоў палітолага стратэгія рэвалюцыі спрацавала амаль на 100%, але нешта важнае можна было зрабіць больш правільна. Чаму з'явіўся культ Нікола Пашыняна, і які рэцэпт прыгатавання змены ўлады па-армянску? А таксама чым Крым адрозніваецца ад Нагорнага Карабаха?

- Як можна назваць армянскую рэвалюцыю? Яе па-рознаму называюць: аксамітная, белая, мірная. Ці ёсць нейкае слова, якім можна яе апісаць?

- У кожнага сваё. Па-першае, шмат хто разважае, ці рэвалюцыя гэта, ці простая змена ўлады, - нават такая размова ідзе. Я думаю, хай кожны застаецца пры сваім меркаванні.

Я называю гэта «рэвалюцыяй гонару», бо ключавой праблемай, на падставе якой гэты рух стварыўся, была хлусня прэзідэнта, які цынічна падмануў народ, што ён праводзіць канстытуцыйныя змены, і абяцаў, што ён ніколі не пойдзе на трэці тэрмін.

Я б адзначыў гэтую сітуацыю, што яе грамадства ўспрыняло, як шок. Гэта сядзела ў кожным. Таму, думаю, калі рэвалюцыйны працэс прайшоў, ён мабілізаваў усіх, аж да немаўлят. Таму, вядома, рэвалюцыя гонару.

- З боку здаецца, што гэтая рэвалюцыя прайшла даволі лёгка і хутка. Ці напраўду гэта так, ці за гэтым стаяў доўгі падрыхтоўчы працэс?

- Вядома, стаяў. Рэч у тым, што ўжо пачынаючы з 2012 года, у Арменіі прысутнічае ўсведамленне таго, што існыя партыі не адлюстроўваюць волю народа і толькі дэкларуюць аб тым, што задачай грамадства з'яўляецца змена ўлады. Ужо з 1996 года ў Арменіі кожная так званая «апазіцыйная» групоўка ў перыяды выбараў дэкларавала адную рэч, што ў нашай краіны толькі адная задача - змена ўлады. Рэжым давёў краіну да краху, у нас часу няма, і мы павінны мабілізавацца і зрабіць, але ніхто, натуральна, нічога не рабіў.

Былі закрытыя цыклы, выбары, фальсіфікацыя, апеляцыя ў адпаведныя органы, аж да Канстытуцыйнага суда, і мірна ці не мірна - усё разыходзіліся па хатах. Да 2012 года стала прыкметна, што ў грамадстве, асабліва сярод моладзі, ужо пачалося ўсведамленне таго, што гэтыя закрытыя цыклы ніколі не закончацца, асабліва пасля таго, калі ўжо надзвычай грубым чынам у 2008 годзе адкрыта расстралялі пратэстоўцаў. Людзі пачалі задумвацца над тым, як змагацца. Тады пачаліся спачатку вузкія, затым шырэйшыя дыскусіі аб тым, а як гэта можна рабіць.

У Арменіі адбылася першая вельмі цікавая акцыя вясной 2012 года аб вызваленні аднаго са сталічных паркаў, парка Маштоц, ад алігархаў-акупантаў. Алігархі проста яго захапілі, нейкія будкі там паставілі. Ім выставілі патрабаванне, быў звычайны пратэст. Моладзь патрабавала ўстанавіць законнасць. А тыя атачылі ўсіх паліцэйскімі - і на два ці тры месяцы павісла такая сітуацыя.

Як яе развязваць? Немагчыма было нічога зрабіць. Вось тады ўпершыню з'явіліся людзі, я добра ведаў гэтых людзей. Мы з імі вывучалі метады барацьбы на сусветным досведзе, у тым ліку, на нашым досведзе 1988 года. У тым годзе ў нас быў магутны рух за вызваленне Карабаха, за далучэнне, у нас назапасіўся вялікі досвед мірнай барацьбы. Навукоўцы вывучалі гэта, і было прапанавана моладзі выкарыстаць стратэгію і тактыку мірнага непадпарадкавання ў барацьбе за гэты парк.

Працяг - глядзіце ў відэа.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках