24 красавiка 2024, Серада, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кох: За Пуціным Расею чакаюць «ножкі Буша» і ссабойкі бундэсвера

19
Кох: За Пуціным Расею чакаюць «ножкі Буша» і ссабойкі бундэсвера
АЛЬФРЭД КОХ

Праз некалькі гадоў сітуацыю ўжо будзе немагчыма выправіць.

Праз нізкія кошты нафты прэзідэнту РФ Пуціну трэба наладжваць стасункі з краінамі Захаду. Як піша gordonua.com, такое меркаванне ў Facebook выказаў былы віцэ-прэм'ер-міністр Расеі Альфрэд Кох.

"За два раўнды пасяджэнняў OPEC+ ўдзельнікі картэлі ўзгаднілі аб'ёмы скарачэння здабычы нафты. Даўжэй усіх упіралася Расея, але і яна пайшла на сур'ёзныя абмежаванні здабычы... Відавочна, што пачынаецца эра нізкіх коштаў нафты. І адначасова - гонка ўзбраенняў. Як гэта ўсё дзіўна нагадвае другую палову 80-х", - напісаў ён.

У каментарах да свайго допісу Кох выказаў меркаванне, што "Пуціну трэба тэрмінова мірыцца з Захадам, пакуль у яго яшчэ ёсць запас трываласці".

"Цяпер яму дадуць добрыя ўмовы, амаль нічыю. Праз пяць-сем гадоў ён будзе марыць пра тую перамоўную пазіцыю, якая ў яго цяпер. Але яе ўжо не будзе. Будуць палітычна звязаныя крэдыты, ножкі Буша і ссабойкі бундэсвера", - адзначыў экс-віцэ-прэм'ер-міністр РФ.

7 снежня арганізацыя краін-экспарцёраў нафты OPEC на перамовах у Вене дамовілася аб скарачэнні аб'ёму здабычы нафты з 2019 года на 800 тысяч барэляў за дзень.

18 снежня ўпершыню за апошні год кошт нафты Brent апусціўся ніжэй за $57 за барэль.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках