28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейска-амерыканскі фільм «Жанчыны ГУЛАГа» трапіў у шорт-ліст Оскара

1
Расейска-амерыканскі фільм «Жанчыны ГУЛАГа» трапіў у шорт-ліст Оскара
Фота: womenofthegulag.com

«Жанчыны ГУЛАГа» - калекцыя ўнікальных і адкрытых інтэрв'ю з жанчынамі.

Дакументальны фільм расейска-амерыканскай рэжысёркі Марыяны Яроўскай «Жанчыны ГУЛАГа» (Women of Gulag) трапіў у шорт-ліст намінацый на Оскар у катэгорыі «Найлепшы дакументальны фільм», піша «Эхо Москвы». Са 104 кандыдатаў у шорт-ліст увайшлі ўсяго 10 стужак.

«Жанчыны ГУЛАГа» - гэта калекцыя ўнікальных і адкрытых інтэрв'ю з жанчынамі, якія перажылі рэпрэсіі 1930-х гадоў. Фільм здымаўся цягам пяці гадоў, каманда знайшла сваіх шэсць гераінь у самых розных і аддаленых кутках былога Савецкага Саюза - на Урале, на Далёкім Усходзе, у Сухумі і ў Падмаскоўі. Сёння гэтым жанчынам глыбока за восемдзесят, але яны прадаўжаюць жыць і для кожнай з іх было вельмі важна распавесці сваю гісторыю.

Фільм здымаўся камандай расейска-амерыканскіх аўтараў. Рэжысёрка Марыяна Яроўская скончыла МДУ, працавала ў дакументалістыцы ў камандзе Леаніда Парфёнава для праграмы «Намедни» і таксама скончыла кінашколу ва Універсітэце Паўднёвай Каліфорніі. Супрацоўнічала з каналамі National Geographic, Discovery, History Channel. Дзесяць гадоў назад яе рэжысёрскі дэбют «Нязручныя» атрымаў студэнцкую прэмію «Оскар».

Суаўтар ідэі і прадусар Пол Грэгары - прафесар Стэнфардскага ўніверсітэта, аўтар аднайменнай кнігі «Жанчыны ГУЛАГа», якая выйшла адначасова з фільмам.

Аператарская каманда - Канстанцін Поснікаў, Сяргей Амірджанаў і Ірына Шаталава.

У шорт-ліст Оскараўскіх намінацый таксама патрапіў яшчэ адзін фільм, створаны пры ўдзеле расейскіх кінематаграфістаў - гэта «Айка» Сяргея Дварцовага, вылучаная ў намінацыі «Найлепшы фільм на замежнай мове», якая ўдзельнічала ў конкурсе Канскага кінафестывалю.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках