20 красавiка 2024, Субота, 13:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навошта беларускіх міліцыянтаў завабліваюць у РФ?

67
Навошта беларускіх міліцыянтаў завабліваюць у РФ?
КРЫНІЦА: CARICATURA.RU

Супрацоўнікам міліцыі настойліва прапануюць змяніць месца працы.

Днямі сайт Charter97.org паведаміў, што ў Пскове вярбуюць беларусаў на службу ў расейскае войска. Пазней у рэдакцыю «Хартыі-97» звярнуўся чытач:

- Вы пішаце, што беларусы атрымліваюць інфармацыю аб правядзенні набору кандыдатаў на вайсковую службу ў РФ. Я міліцыянт і атрымаў СМС-паведамленне аб тым, што УМУС (Упраўленне Міністэрства ўнутраных спраў — заўв. Charter97.org) Расеі Пскоўскай вобласці запрашае на службу тых, хто адслужыў у міліцыі Беларусі. Указаны нумар тэлефона гэта + 7 (8112) 661649. Што гэта такое? Адкуль яны ведаюць нумар майго службовага тэлефона? - абураецца чытач.

Сайт Charter97.org наважыў звярнуцца па тлумачэнне да экс-старшыні Вярхоўнага Савета 12-га склікання і першага ў суверэннай Беларусі генерал-лейтэнанта міліцыі Мечыслава Грыба:

- Скажу так, у нас няма адзінага грамадзянства з Расейскай Федэрацыяй. Мы – грамадзяне Беларусі, а грамадзяне Расеі пражываюць на тэрыторыі РФ. Яны, вядома, могуць пражываць і ў нас, як і беларусы могуць жыць на тэрыторыі Расеі, але, падкрэслю, у нашай міліцыі могуць працаваць толькі грамадзяне Беларусі. Расейцы ў нас у міліцыі не служаць.

Магу выказаць здагадку, што ў Расеі таксама павінны прымаць на службу толькі сваіх грамадзян. Чаму ж яны цяпер звярнулі ўвагу на беларусаў?

Ведаеце, а мне зразумела чаму. У іх не стае сваіх кадраў. Расейцы не хочуць ісці ў паліцыю. Хоць там умовы ўтрымання значна лепшыя, чым у Беларусі. Імаверна, беларускіх міліцыянтаў спрабуюць перавабіць, а потым нейкім чынам зрабіць ім грамадзянства.

- Ці нясе гэта небяспеку для Беларусі? Бо асобы, якія служылі ў органах унутраных спраў, могуць валодаць, да прыкладу, сакрэтнай інфармацыяй. Як гэта можна ўспрымаць з пункту гледжання Беларускай дзяржаўнай бяспекі?

- Рэч у тым, што кожны работнік органаў унутраных спраў мае права звольніцца кожную часіну, калі захоча. Трэба падаць заяву аб звальненні, адпрацаваць два тыдні і можна ехаць куды хочаш. Іншая рэч, што калі ён не адслужыць належны тэрмін, то не атрымае ніякіх дывідэндаў.

Што тычыцца сакрэтнай інфармацыі, то калі ён даваў падпіску аб невыдаванні, а потым чымсьці падзеліцца незаконным, то ў дачыненні да яго будуць дзейнічаць зусім іншыя законы.

- Як вы ацэньваеце маральны стан сучаснай беларускай міліцыі? Ці могуць яны спакусіцца больш высокімі заробкамі ў РФ і перайсці на службу да таго, хто больш плаціць?

- Ведаеце, пра ўсіх аднолькава судзіць немагчыма. Нельга сказаць, што ўся беларуская міліцыя пабяжыць, але і сцвярджаць, што ніхто не пабяжыць таксама нельга. Хтосьці пагодзіцца, а хтосьці не.

Вядома, калі хтосьці пагодзіцца, то не будзе афішаваць, а зробіць цішком. Проста звольніцца і з'едзе. Увогуле, не думаю, што будуць масавыя ўцёкі, але выпадкі не выключаю.

- Калі пачаліся вядомыя падзеі на ўсходзе Украіны, вельмі вялікая частка Данецкай і Луганскай міліцыі перайшла на бок новай расейскай адміністрацыі сепаратысцкіх уладаў. Як вы ацэньваеце патрыятычны стан беларускай міліцыі? Ці магчыма такое ў нас?

- Ведаеце, як кажуць, не дай Бог, каб у нашай краіне здарылася нешта падобнае на трагічныя падзеі ва Украіне. На жаль, у Беларусі можа адбыцца тое ж самае, а можа быць і горш.

Вельмі шмат, на мой погляд, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў настроены прарасейска. Вось гэтым ужо ўсё сказана.

- Як на настрой міліцыянтаў уплывае пазіцыя кіраўніка МУС Шуневіча, які адкрыў помнік расейскаму гарадавому і апранае форму НКУС на святы?

- Як бы там ні было, у міліцыі і органах унутраных спраў працуюць людзі, якія маюць розныя погляды і перакананні. Большасць, вядома, маюць прарасейскія настроі, але ёсць і сапраўдныя патрыёты Беларусі.

Вядома, у іх там няма палітычных арганізацый, прафсаюзаў і казаць, што ў міліцэйскім асяроддзі ёсць ці можа быць нешта апазіцыйнае, на жаль, на сённяшні дзень не даводзіцца.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках