29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юры Хашчавацкі: Кошт Лукашэнкі - нуль

57
Юры Хашчавацкі: Кошт Лукашэнкі - нуль

Што паказаў беларусам адыходзячы 2018 год.

Пра гэта, падводзячы вынікі года, сайту Charter97.org заявіў вядомы беларускі кінарэжысёр Юрый Хашчавацкі.

- Што, на вашу думку, сёлета было самым галоўным і самым важным для Беларусі і беларусаў?

- Самым галоўным сёлета было паступовае працверажэнне праз больш поўнае пазнаванне матываў і інструментаў нашага найбліжэйшага вялізнага суседа - Расеі і як вынік - больш яснае ўяўленне таго, у якую глыбінную катастрофу завёў нас рэжым Лукашэнкі.

Уласна, эканамісты, гісторыкі і наогул разумныя людзі папярэджвалі нас, да чаго ўсё ідзе. Але ў апошнія тыдні гэтая сітуацыя выявілася канчаткова і стала вельмі рэльефнай. Быў падведзены рахунак дзейнасці Лукашэнкі на гэтай пасадзе, якую ён узурпаваў.

Можна сказаць, што гэты год паказаў рэальную вартасць беларускага дыктатара: кошт яго «эканамічнага цуду», апавяданні пра які даўно абрыдлі. Сёння ўжо цалкам выразна высветлілася, што ніякага цуду не было, а была салодкая пастка, якую Расея падрыхтавала для нашай краіны.

І ўсе лукашэнкаўскія «выбрыкі» наконт таго, што ён «будзе бараніць незалежнасць», пайшлі прахам. Гэтым яго «выбрыкам» і тузаніне таксама стаў вядомы сапраўдны кошт. А кошт ім - нуль, як і самому дыктатару. Таму што менавіта Лукашэнка і прывёў да ўсяго гэтага.

Дваццаць чатыры гады ён знішчаў беларускую самастойнасць, знішчаў свабоды ўнутры краіны, знішчаў прадпрымальніцкую жылку, якая ёсць у народа. Ён не даваў свабодна ўздыхнуць ні бізнэсоўцам, ні журналістам - нікому ў Беларусі.

Ён зрабіў усё, каб разбурыць грамадзянскую супольнасць, каб пазбавіцца ад людзей, якія думалі не так, як ён, якія бачылі будучыню краіны па-іншаму і супрацьстаялі яму. Ён іх усіх або знішчыў, або выціснуў за межы краіны. Усё гэта было зроблена, каб дасягнуць да мэты, прыйшоўшы да якой Лукашэнка жахнуўся: таму што ён зразумеў, што звязаны па руках і нагах голым усходнім суседам. Цяпер яму дыктуюць - і ён нічога не можа зрабіць. Гэта значыць, за што ён змагаўся - на то і напароўся.

Гэта было зразумела многім людзям і раней. Але сёння - і гэта галоўны вынік года - кошт Лукашэнкі і тупік, у які ён завёў краіну, сталі відавочныя калі не ўсім, то большасці грамадзян Беларусі.

Вось такі вынік, і ён трохі трывожны.

- А што ў гэтай сітуацыі можа ўсяляць аптымізм?

- Нягледзячы на тое, што для аптымізму Беларусь мала абсталяваная, я быў і застаюся аптымістам па складзе характару.

І гэты аптымізм кіруе мной ужо амаль чвэрць стагоддзя. І я па-ранейшаму ўпэўнены, што ў грамадстве ёсць сілы, і гэтыя сілы збяруцца разам і здолеюць супрацьстаяць нашаму галоўнаму апаненту.

Не схаваю: часта мой аптымізм не знаходзіў пацверджанняў у далейшых падзеях.

Але тым не менш, я бачу пробліскі, якія могуць быць падставай для аптымізму ў беларусаў. Напрыклад, усё часцей і часцей ад вядомых людзей я чую пра каштоўнасць гісторыі Беларусі, пра каштоўнасць беларускай мовы і культуры пра разуменне таго, што гэта - прыярытэтна для нашых грамадзян.

Ад гэтых інтэрв'ю з патрыятычна настроенымі беларусамі, якія раз за разам з'яўляюцца ў незалежных СМІ, становіцца цяплей на душы. Дзякуючы ім разумееш: рэжым не здолеў задушыць у грамадстве свабодныя сілы.

Ёсць вельмі пісьменная, выдатная моладзь, якая трымае ў сваёй свядомасці вобраз той краіны, пра якую я мару.

Гэта дае надзею. Я кажу не пра нейкі шапказакідальніцкі аптымізм: гэтых маладых дзяцей чакае вялікая работа для таго, каб вярнуць краіну на сапраўдны шлях.

У будучыні, на гэтым шляху, я бачу Беларусь паспяховай у вельмі многіх галінах. Перш за ўсё павінна адбыцца вяртанне інтэлекту і адукаванасці ў краіну.

Вядома, на гэтым шляху ляжыць камень, які мы называем рэжымам Лукашэнкі. Я амаль 25 гадоў змагаюся з гэтым рэжымам і спадзяюся на тое, што знойдуцца сілы ў грамадстве і гэты камень ссунуць.

- Калі б у навагоднюю ноч вы маглі загадаць дзеля будучыні Беларусі адно жаданне, ведаючы, што яно збудзецца - якое б вы загадалі? Але толькі адно і не дзеля сябе асабіста.

- Гэта цяжкае пытанне - адно жаданне...

Я б загадаў, каб у Беларусі паўстала лепшая ў свеце сістэма асветы. І ўсе вакол раптам сталі адукаванымі. Я не кажу - разумнымі. У нас людзі і так вельмі разумныя.

Я кажу пра тое, каб людзі здолелі скарыстацца ўсімі тымі дасягненнямі думкі, якія чалавецтва сабрала за сваю гісторыю. Каб яны раптам усё гэта ўбачылі, зразумелі і сталі жыць, зыходзячы са сваёй гэтай веды. Каб у нас у краіне ўзнікла лепшая ў свеце сістэма асветы.

Гэта маё самае вялікае жаданне.

Калі вам спадабаўся артыкул, Вы можаце падтрымаць сайт наступным чынам:

АХВЯРАВАННЕ ПРАЗ PAYPAL:


РАЗЛІКОВЫ МУЛЬТЫВАЛЮТНЫ РАХУНАК ДЛЯ АХВЯРАВАННЯЎ:

Назва банка:Bank Millennium S. A.

Адрас: ul. Stanislawa Zaryna, 2A, 02-593, Warszawa

IBAN: PL 97 1160 0000 2202 0002 1671 1123

SWIFT: BIGBPLPW

Імя ўладальніка рахунку: Fundacja «KARTA '97»

Прызначэнне аплаты: Darowizna na cele statutowe


Звязацца з намі можна праз адрас charter97@gmail.com

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках