16 красавiка 2024, aўторак, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць самых грозных авіяносцаў усіх часоў

7
Пяць самых грозных авіяносцаў усіх часоў

Рэйтынг склаў часопіс The National Interest.

Баявы карабель - не проста кавалак сталі, гэта сімбіёз зброі, найскладанейшых механізмаў і экіпажа. Такі карабель можна назваць найлепшым, калі ён максімальна падыходзіць для пастаўленай перад ім баявой задачы і спраўляецца з ёй бездакорна.

Часопіс The National Interest (пераклад - tut.by) склаў рэйтынг самых грозных авіяносцаў усіх часоў. Вызначальнымі сталі тры крытэры: высокія характарыстыкі, прыдатнасць для выканання пастаўленых задач і руплівая каманда.

«Мідуэй» (CV-41)

«Мидуэй» в 1965 году
Фото: wikipedia.org/U.S. Navy photo

Сёння гэты карабель ператвораны ў плывучы музей і знаходзіцца на вечнай стаянцы ля прыстані ў Сан-Дыега. Аўтар рэйтынгу называе «Мідуэй» самым універсальным караблём у гісторыі. Паступіў на ўзбраенне амерыканскага флоту ўжо пасля Другой сусветнай вайны ў 1947 годзе. Праслужыў аж да 1990 года.

За час службы карабель неаднаразова мадэрнізаваўся, што дазваляла яму заставацца ў страі нават пасля з'яўлення куды больш дасканалых авіяносцаў тыпу «Фарэстал».

Падчас халоднай вайны карабель атрымаў больш магутныя катапульты, плошча палётнай палубы была павялічаная ўдвая - да 16 000 кв. м. Была праведзеная мадэрнізацыя «выспы». Яна ўключала ўстаноўку новай інэрцыяльнай навігацыйнай сістэмы, а таксама замену вялікай колькасці бартавога абсталявання.

«Мідуэй» узяў актыўны ўдзел у вайне ва В'етнаме, удзельнічаў у баявых дзеяннях супраць Ірака з кастрычніка 1990-га да траўня 1991 года, у тым ліку ў аперацыі «Бура ў пустыні».

«Франклін» (CV-13)

Калі «Мідуэй» атрымаў сваё месца ў рэйтынгу ў асноўным за тэхнічныя характарыстыкі, то авіяносец тыпу «Эсэкс» - «Франклін» атрымлівае бонусы ў рэйтынгу за стойкасць у баі. Падчас лютых баёў у заліве Лейтэ ў кастрычніку 1944 года, дзе быў патоплены адзін з двух найбуйнейшых лінкораў свету «Мусасі», авіяносец атрымаў наўпроставае траплянне бомбы, якое каштавала жыцця 56 чальцам ягонай каманды.

Фото: wikipedia.org

У сакавіку 1945 года, наблізіўшыся да берагоў Японіі больш, чым які-небудзь карабель да яго, «Франклін» быў атакаваны пікіруючымі бамбавікамі. Карабель атрымаў два пападанні напалову бранябойнымі бомбамі, якія ўразілі, У тым ліку, склепы з боепрыпасамі. Ад выбухаў і пажару загінулі 724 чалавекі каманды, яшчэ 265 былі параненыя. Авіяносец атрымаў нахіл на 13 градусаў.

На сур'ёзна пашкоджаным караблі добраахвотна засталіся 104 афіцэры і 604 матросы, якія здолелі прывесці «Франклін» у Пэрл-Харбар і адтуль - на Бруклінскую верф. У строй карабель так і не вярнуўся, спачатку яго спісалі ў рэзерв, а ў 1964 годзе ўтылізавалі.

Акагі

Гэты авіяносец быў пабудаваны з няскончанага лінейнага крэйсера Akagi. Будучы флагманам авіяноснага злучэння, гэты карабель браў удзел у нападзе Пэрл-Харбара. Каб яе правесці, японскім вайскоўцам давялося пайсці на выключныя захады. Напрыклад, рэзервуары для прэснай вады былі запоўненыя палівам, каб павялічыць радыус дзеяння сваіх караблёў. Гэта дапамагло японскім маракам нанесці ўдар па ціхаакіянскім флоту ЗША за тысячы кіламетраў ад уласных берагоў.

Взлет самолетов второй волны. 7 декабря 1941 года
Фото: wikipedia.org

Аперацыя ў Пэрл-Харбары выявіла сур'ёзныя праблемы японскага флоту з лагістыкай - усю вайну не было дастатковай колькасці суднаў забеспячэння для правядзення эфектыўных ваенных аперацый удалечыні ад уласных баз.

На Акагі трымаў сцяг знакаміты японскі адмірал Чуйчы Нагума. Разам з ім карабель прайшоў праз усе самыя цяжкія бітвы Другой сусветнай і быў знішчаны падчас бітвы за Мідуэй. Гэты карабель уважаецца за самы знакаміты авіяносец японскага флоту.

HMS Hermes (у далейшым INS Viraat)

Няпроста праплысці тысячы марскіх міль па тэрыторыі ворага з баямі і перамагчы. Аднак авіяносцу HMS Hermes класа Centaur гэта ўдалося. Будучы флагманам карабельнай групы Каралеўскага флоту, ён удзельнічаў у Фальклендскай вайне супраць Аргенціны. Канфлікт доўжыўся 74 дні і скончыўся паразай Буэнас-Айрэса.

HMS Hermes, 1962 год
Фото: wikipedia.org

Як і «Мідуэй», гэты карабель неаднаразова мадэрнізаваўся. Перад пачаткам вайны на Фалклендах авіяносец быў адаптаваны да эксплуатацыі самалётаў скарочанага/вертыкальнага ўзлёту і пасадкі Sea Harrier. Гэта дапамагло адыграць караблю значную ролю ў канфлікце.

Апошнім месцам службы HMS Hermes стаў індыйскі флот, дзе карабель перайменавалі ў INS Viraat. Канчаткова авіяносец быў спісаны ў 2013 годзе.

«Энтэрпрайз» (CV-6)

Гэта авіяносец тыпу «Ёрктаўн». Яго служба доўжылася з 1936 да 1947 года. «Ёрктаўн» стаў самым заслужаным караблём ВМС ЗША часоў Другой сусветнай вайны. Яму пашанцавала знаходзіцца ў моры, калі сёмага снежня 1941 года сілы Нагума абрынуліся на Пэрл-Харбар.

«Энтерпрайз»
Фото: wikipedia.org/- U.S. Navy National Museum of Naval Aviation

Надалей «Энтэрпрайз» узяў удзел у васемнаццаці з дваццаці галоўных бітваў Ціхаакіянскай вайны. Яго авіяцыйная група патапіла або дапамагла знішчыць тры японскія авіяносцы і крэйсер за Мідуэй у 1942 годзе. Карабель моцна патрапала падчас кампаніі на Саламонавых выспах - у яго патрапілі тры бомбы з японскіх пікіруючых бамбавікоў (74 маракі былі забітыя). Нягледзячы на пашкоджаныя палубу і стырнавое кіраванне, авіяносец змог прыняць на борт самалёты сваёй авіягрупы.

Частка з іх пасля бою села на аэрадром Гендэрсан на Гуадалканале. 25 жніўня яны ўзялі ўдзел у атацы японскіх транспартаў, патапілі судна водазмяшчэннем 9300 тон. Адрамантаваны «Энтэрпрайз» прадоўжыў змагацца: далей былі бітвы ў Філіпінскім моры, у заліве Лейтэ, на Акінаве і іншыя. Гэта карабель - легенда, які, на думку складальнікаў спісу, заслугоўвае першага месца.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках