18 красавiка 2024, Чацвер, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Споведзь» Ларысы Геніюш выйшла па-чэску

«Споведзь» Ларысы Геніюш выйшла па-чэску

У чэскім выданьні кніга называецца «Пані доктарава 0-289, або з Чэхаславаччыны да ГУЛАГу».

Пасьля дзесяцімесячнай працы перакладчыцы і выдаўцоў на гэтым тыдні выйшла ў чэскім перакладзе кніга мэмуараў Ларысы Геніюш «Споведзь». У чэскім выданьні кніга называецца «Пані доктарава 0-289, або з Чэхаславаччыны да ГУЛАГу».

Кнігу пераклала Сьвятлана Вранава. Гэта ўжо пятая кніга, якую яна пераклала зь беларускай, паведамляе «Радыё Свабода».

Як паведаміла перакладчыца ў Фэйсбуку, гэтая кніга была вынікам калектыўнай працы. Яна падзякавала чэскім беларусам Алене Ціхановіч і Сяргею Кнырэвічу за іх працу ў архівах, напісаньне тлумачэньняў і камэнтароў для кнігі, за кансультацыі і карэктуры перакладу.

Вершы Ларысы Геніюш пераклаў для кнігі Макс Шчур. Сямейныя фатаграфіі і іншыя дакумэнты перадаў для выданьня ўнук паэткі Міхась Геніюш.

Кніга выйшла ў Брне ў «Картузіанскім выдавецтве». Выдавец Іржы Браўнэр так тлумачыць, чаму ён далучыўся да гэтага праекту:

«Адзін мой знаёмы, чэх маладзейшага пакаленьня, ня ведаў, што такое ГУЛАГ. Тады я яму даў пачытаць кнігу ўспамінаў пані Соснаравай — яна напалову чэшка, напалову расейка. Разам з расейскай маці, яе і сястру пасьля вайны вывезьлі ў ГУЛАГ. Тое, зь якімі словамі той чалавек потым кнігу вяртаў, мяне абавязвае працаваць надалей», — кажа выдавец Іржы Браўнэр.

На паліцах кнігарняў кніга зьявіцца ў новым годзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках