24 красавiка 2024, Серада, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Полацкія аўтааматары склалі елку з 60 самаходаў і знялі навагодняе відэа

10
Полацкія аўтааматары склалі елку з 60 самаходаў і знялі навагодняе відэа

Аўтааматары наважылі незвычайна павіншаваць усіх з Новым годам.

Два месяцы таму ў Полацку і Наваполацку з'явіўся клуб аўтааматараў АМS, які стварылі Дзмітрый і ягоны брат. Хлопцы кажуць, хацелі праводзіць акцыі і выцягваць усіх аўтааматараў з канапы. Першы праект - калядны. Жыхары двух гарадоў надумалі незвычайна павіншаваць усіх з Новым годам і зрабіць самую сапраўдную елку з аўто.

- Думкі пра ялінку прыйшлі нечакана, - расказаў onliner.by Зміцер. - У Instagram убачыў запіс, як маскоўскія клубы стварылі такое, і з гэтага моманту з'явілася ідэя правесці тое ж самае і ў нас. Пазней даведаліся, што такое ўжо праводзілі некалькі гадоў таму, але ахоп быў вельмі маленькі. Таму наважылі зрабіць усё маштабна.

Хлопцы кажуць, што вельмі хваляваліся. Калі 21 снежня прыехалі на плошчу, не было нікога, акрамя іх. Але праз 30 хвілін пасля пачатку люд пад'ехаў.

- Аўтамабілі ехалі калонай, не было месца, куды іх ставіць, мы былі ў шоку. Колькі людзей прыехала, - распавядаюць аўтааматары. - Мы былі ў захапленні ад такога водгуку людзей! Прыемна, што тыя, хто шпацыраваў з дзецьмі, не выклікалі ДАІ. Усе разумелі, што гэта дух Калядаў, хоць і не зусім стандартны.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках