28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Нікалайчык: Лукашэнку пара ставіць на месца

31
Вольга Нікалайчык: Лукашэнку пара ставіць на месца

Калі мы змагаемся - улада адступае.

Пра гэта сайту Charter97.org заявіла рэжысёрка і грамадская актывістка Вольга Нікалайчык у падвядзенні вынікаў старога года:

- Самае важнае ў 2018 годзе - гэта заявы пра больш шчыльную «інтэграцыю» з небяспечным усходнім суседам. Для нашай краіны і яе незалежнасці гэта стала галоўным выклікам.

- Як, на вашу думку, будуць развівацца падзеі ў 2019 годзе і як справіцца з гэтым выклікам?

- На жаль, патрыёты Беларусі цяпер не знаходзяцца ва ўладзе. Таму нам будзе няпроста паўплываць на гэты працэс.

Але абараніць незалежнасць можна толькі аб'яднаўшы свае намаганні.

Па-першае, аб'яднаўшы іх з еўрапейскай супольнасцю і Украінай. Браць гэтыя дзяржавы за прыклад, вучыцца ў іх, падтрымліваць іх - у незалежных СМІ, у расстаноўцы прыярытэтаў, у выбары месцаў для адпачынку нарэшце.

Па-другое, мы павінны выходзіць на вуліцы нашых гарадоў. Выходзіць дэманстратыўна, у дні, звязаныя са слаўнымі датамі нашай гісторыі і незалежнасці.

Мы павінны выходзіць на мірныя акцыі і 25 сакавіка, у Дзень Волі, і 8 верасня, у Дзень беларускай вайсковай славы. І гэта павінны быць не 10, 20 ці 200 чалавек - а дзясяткі тысяч, каб увесь свет бачыў, што мы змагаемся за сваю незалежнасць, што наша дзяржаўнасць налічвае шматвяковую гісторыю.

Уся наша гісторыя сведчыць пра тое, што мы маглі паспяхова супрацьстаяць ворагам з усіх бакоў. Дык давайце паказваць, што мы вартыя нашых продкаў і выходзіць пад нашымі бел-чырвона-белымі сцягамі і гербам «Пагоня» на вуліцы нашых гарадоў.

Лукашэнка цяпер робіць усё, каб наш нацыянальны дух быў як мага менш прыкметным для «старэйшага» з яго пункту гледжання ўсходняга суседа. Больш за ўсё ўлада баіцца таго, што 25 сакавіка, на 101-я ўгодкі БНР, на вуліцы Менска для абароны незалежнасці можа выйсці сто тысяч чалавек.

Лідараў народных пратэстаў - Мікалая Статкевіча, Яўгена Афнагеля, Уладзіміра Някляева, Максіма Вінярскага - спрабуюць нейтралізаваць, каб мы не вывелі на вуліцы сотні тысяч чалавек і не паказалі, што ёсць маса людзей, здольных бараніць незалежнасць Беларусі.

- Каліноўскі казаў: «Толькі тады, народ, ты будзеш жыць шчасліва, калі над табою Масквы не будзе». А на вашу думку - калі беларусы змогуць жыць годна?

- Тады, калі народ будзе змагацца за свае правы. Калі мы пачынаем змагацца за свае правы - улада адыходзіць. І налета мы будзем аб'ядноўвацца з тымі, хто змагаецца за свае правы, бо гэтую ўладу на чале з Лукашэнкам пара паставіць на месца.

І самае галоўнае - пасля перамогі нам трэба будзе выбраць новую, народную ўладу, якая будзе служыць народу, а не карыту і бандзе.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках