23 красавiка 2024, aўторак, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ свядома не паляпшае рух у цэнтры Менска

14
ДАІ свядома не паляпшае рух у цэнтры Менска
ФОТА: ONLINER.BY

Цэнтр сталіцы не здольны прыняць такую колькасць аўтамабіляў.

Сёння на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка УДАІ ГУУС Менгарвыканкама Андрэй Зыранаў распавёў аб эфектыўным кіраванні транспартнымі плынямі.

Андрэй Зыранаў адзначыў, што рух у цэнтры Менска не паляпшаецца. У горадзе радыяльна-кальцавая схема дарог, і прасцей за ўсё праехаць праз горад - паехаць наўпрост, паведамляе БЕЛТА.

Але Onliner.by прыводзіць такую цытату Зыранава:

- Мы спецыяльна не паляпшаем рух у цэнтры Менска. Справа ў тым, што ў горадзе радыяльна-кальцавая схема асноўных дарог, зразумела, самы просты спосаб праехаць праз горад - паехаць па прамой. Але цэнтр горада не здольны прыняць такую колькасць транспарту - усе гэта бачаць, усе ведаюць, што дзеецца на праспектах, асабліва цяпер. З гэтай прычыны будзе паляпшацца арганізацыя дарожнага руху на другім кальцы. Гэта складана, але неабходна перанакіраваць транспартныя плыні туды, каб аўтамабілісты са спальных раёнаў маглі з камфортам дабрацца ў кожную частку горада.

Гэта значыць, ДАІ не збіраецца паляпшаць дарожную абстаноўку ў цэнтры горада і замест гэтага спрабуе адцягнуць аўтамабілі з цэнтра за другое кальцо.

Затое ў Менску рэалізаваны першы этап маштабнага праекта з выкарыстаннем сістэмы відэаназірання і розных датчыкаў, які дапамагае больш эфектыўна кіраваць транспартнымі плынямі. «Мы адпрацавалі праспект Машэрава. На сямі скрыжаваннях ужо ўсталяваныя рознага кшталту датчыкі, відэаназіранне, - сказаў Андрэй Зыранаў. - На гэтым адцінку паспяхова працуе супрацькоркавы алгарытм. Атрымліваючы інфармацыю ад розных датчыкаў, сістэма самастойна прымае пастанову аб пераразмеркаванні «зялёнага» часу ў рамках светлафорных цыклаў і развязвае праблему коркаў».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках