19 красавiка 2024, Пятніца, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства аховы здароўя ўводзіць новыя абмежаванні для кіроўцаў

52
Міністэрства аховы здароўя ўводзіць новыя абмежаванні для кіроўцаў
ФОТА НОСІЦЬ ІЛЮСТРАЦЫЙНЫ ХАРАКТАР

З якімі хваробамі цяпер нельга да стырна?

Пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 6 снежня 2018 года № 88 ужо з'явілася на Нацыянальным прававым партале. Яе тэзы ўвойдуць у дзеянне праз 15 дзён (тады ж скасуецца старая пастанова № 30 ад 16 лютага 2016 года). Новы дакумент устанаўляе дэталёвы пералік захворванняў і супрацьпаказанняў, з якімі чалавек не дапускаецца да кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі, самаходнымі машынамі, а таксама ўмоў, пры выкананні якіх асобы ўсё ж могуць сядаць да стырна, піша «Вечерний Брест».

Забарона на кіраванне механічнымі транспартнымі сродкамі і самаходнымі машынамі надыходзіць пры наяўнасці кожнага з наступных захворванняў або траўмаў: трывалая дыплапія ўсякай этыялогіі; дэфекты костак чэрапа (12 кв.см і больш) без аператыўнай пластыкі дэфекту; хранічная сэрцавая недастатковасць H IIБ і H III паводле класіфікацыі Стражэска-Васіленкі; сіндром слабасці сінусовага вузла, сіндром брадытахікардыі; хваробы органаў дыхання з дыхальнай недастатковасцю III ступені; злаякасныя новаўтварэнні 4 клінічнай групы ды іншае.

Асобным пунктам прапісаны ўмовы для цяжарных жанчын. Паводле старых правілаў, якія дзейнічаюць яшчэ два тыдні, ім нельга кіраваць ніякімі транспартнымі сродкамі на тэрміне цяжарнасці ад 30 тыдняў і больш. Новая пастанова Міністэрства аховы здароўя прадугледжвае, што жанчыны захоўваюць права на кіраванне т/с катэгорый «А» і «В» (мота і аўто) на ўсякім тэрміне цяжарнасці, а вось катэгорыі «C», «D», «CE», «DE» , «F», «I» і трактары катэгорый «A» - «F» будуць недаступныя для іх ужо на тэрміне 12 тыдняў.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках