23 красавiка 2024, aўторак, 23:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржпазыка Беларусі расце з хуткасцю $ 4,7 мільёна за суткі

24
Дзяржпазыка Беларусі расце з хуткасцю $ 4,7 мільёна за суткі
ФОТА: TUT.BY

Сёлета ўлады набралі крэдытаў на суму $ 2,1 мільярда.

Дзяржаўная пазыка Беларусі на 1 снежня склала 45,6 мільярда рублёў і павялічылася ў параўнанні з пачаткам 2018 года на 3,4 мільярда рублёў, або на 8,1%, паведамляе БелТА. Пры гэтым унутраная дзяржаўная пазыка склала 9,7 мільярда рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на 489,5 мільёна рублёў (з улікам курсавых розніцаў), або на 5,3%. Вонкавая дзяржаўная пазыка склала 16,8 мільярда даляраў, павялічыўшыся з пачатку года на 70,3 мільёна даляраў (з улікам курсавых розніцаў), або на 0,4%.

Сёлета Беларусь набрала крэдытаў на суму 2 112 400 000 даляраў, у тым ліку 797,5 мільёна даляраў – урада і банкаў Расеі; 600 мільёнаў даляраў – еўрааблігацыі; 361,3 мільёна даляраў – банкаў Кітая; 200 мільёнаў даляраў – ЕФСР; 138,5 мільёна даляраў – МБРР; 15,1 мільёна даляраў – ЕБРР і СІБ.

На стан 1 студзеня 2018 года пазыка склала 42,2 мільярда рублёў і павялічылася ў параўнанні з пачаткам 2017 года на 5,2 мільярда рублёў, або на 14,1%. За гэты год дзяржаўная пазыка Беларусі вырасла на 3,4 мільярда рублёў. У сярэднім атрымліваецца 10,18 мільёна рублёў за дзень, або 4,7 мільёна даляраў штосутачна, палічыў Telegram-канал «Чай з малiнавым варэннем».

На пачатак года дзяржаўная пазыка Беларусі складала 39,3% да ВУП. Міністэрства фінансаў не выключала, што да канца 2018 года гэты паказнік можа павялічыцца да 44,5% (пра гэта міністр фінансаў казаў у снежні 2017-га, выступаючы ў парламенце). Пры гэтым парогавае значэнне ўзроўню дзяржпазыкі вызначанае ў Беларусі на ўзроўні 45%. На стан 1 снежня 2018-га выходзіць, што дзяржпазыка складае 43,3% ад ВУП (яго памер – 105 199 000 000 рублёў).

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках