19 красавiка 2024, Пятніца, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы: ФСАН незаконна пазбаўляе работнікаў права на дапамогі

7
Беларусы: ФСАН незаконна пазбаўляе работнікаў права на дапамогі
ФОТА: AIF.BY

Чаму беларусы не маюць права на бальнічны, калі за яго не плацілі ўнёскі?

У Інтэрнэце з'явілася петыцыя, якая тычыцца разліку і выплаты бальнічных. Яе аўтараў бянтэжыць, што паводле дзейнага заканадаўства работнік не мае права на бальнічны, калі за яго не выплачваліся ўнёскі ў ФСАН у месяцы, калі ён захварэў, ці цягам 6 месяцаў, якія папярэднічалі хваробе. Пакуль пад петыцыяй падпісаліся крыху больш за 200 чалавек, але пакідаць подпісы можна яшчэ цягам 6 дзён.

У рэдакцыю tut.by звярнулася бухгалтарка адной са сталічных фірмаў.

- У 2013 годзе Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва змяніў разлік бальнічных ва многіх пунктах, у тым ліку і для тых, хто адпрацаваў за ўсё сваё жыццё менш за 6 месяцаў, - ім бальнічныя сталі прызначацца ў мінімальнай суме (згодна з пунктам 17 Палажэння аб парадку забеспячэння дапамогай падчас часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах).

У пачатку кастрычніка гэтага года на бухгалтарскім партале раптам з'явілася новая і даволі смелая трактоўка гэтага дакумента, напрыклад, якая тычыцца налічэння бальнічных. ФСАН заявіў, што работнік зусім не мае права на бальнічны, калі за яго не выплачваліся ўнёскі ў Фонд сацыяльнай абароны ў месяцы, калі ён захварэў, ці цягам 6 месяцаў, якія папярэднічалі хваробе.

На гэтую ж тэму ў Інтэрнэце з'явілася петыцыя. Тычыцца яна, як выказаліся бухгалтары, якія склалі яе, «даволі смелай трактоўкі ФСАН Палажэння аб парадку забеспячэння дапамогамі ў часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах, апублікаваная на сайце Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва ў раздзеле «Пытанне-адказ».

У тлумачэннях ФСАН прыводзіцца прыклад: «Работнік працуе ў арганізацыі з 3 верасня 2018 года. Падаў лісток непрацаздольнасці ў сувязі з агульным захворваннем з 7 да 11 верасня 2018 года. На гэтым месцы працы ўнёскі за яго не выплачваліся, на ранейшым месцы працы выплачваліся да 28 лютага 2017 года. Права на дапамогу па часовай непрацаздольнасці работнік не мае».

- У якім нарматыўным акце ўстаноўлена, што ўмова выплаты ўнёскаў уважаецца за выкананую, калі, як сцвярджаецца ў тлумачэнні, у 6 каляндарных месяцах, якія папярэднічаюць месяцу, у якім прадугледжанае права на дапамогу, і (або) у месяцы ўзнікнення права на дапамогу да наступлення выпадку часовай непрацаздольнасці за работніка выплачваліся ўнёскі, інакш права на дапамогу ў часовай непрацаздольнасці работнік нібыта не мае? І чаму менавіта шэсць месяцаў? - задаюцца пытаннямі аўтары петыцыі.

У петыцыі ідзе спасылка на пункты 17 і 21 Палажэння аб парадку забеспячэння дапамогай у часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах. Там прапісана, што пры адсутнасці 6-месячнага перыяду выплаты ўнёскаў дапамога будзе прызначаная ў мінімальнай суме, а 6-месячны перыяд бярэцца для разліку сярэднядзённага заробку. Таксама ў пункце 26 дакумента сказана, што для вызначэння сярэднядзённага заробку асоб, якія самастойна выплачваюць абавязковыя страхавыя ўнёскі, бярэцца каляндарны год, які папярэднічае году, у якім паўстала права на дапамогі.

- А ў пункце 27 згадваецца, што для вызначэння сярэднядзённага заробку асоб, якія выконваюць работы паводле грамадзянска-прававой дамовы, бярэцца перыяд выканання работ паводле грамадзянска-прававой дамовы, за які выплачанае ўзнагароджанне, — кажуць аўтары петыцыі. - Але аб неабходнасці наяўнасці выплаты ўнёскаў у папярэднім перыядзе, абмежаваным канкрэтным тэрмінам 6 месяцаў для вызначэння магчымасці прызначэння дапамогі, нідзе ў заканадаўстве не прапісана.

Аўтары петыцыі мяркуюць, што так маглі трактаваць пункт дакумента — «умовы прызначэння выплат у дзяржаўным сацстрахаванні могуць уключаць патрабаванні аб мінімальным перыядзе выплаты ўнёскаў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне на адпаведны страхавы выпадак да яго наступлення».

- Але мінімальны перыяд выплаты ўнёскаў патрабуецца выключна для прызначэння выплат у вызначанай суме - зыходзячы з фактычнага заробку або тарыфнага акладу, інакш выплаты будуць прызначаныя ў мінімальнай суме, гэта значыць, 50% БПМ — - падкрэсліваюць аўтары петыцыі. - У заканадаўстве пазначана: «Права на дапамогу маюць асобы, якія працуюць або ажыццяўляюць іншы тып дзейнасці, на якіх распаўсюджваецца дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне, і за іх, а таксама імі самімі ў прадугледжаных заканадаўствам аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні выпадках выплачваюцца ўнёскі», — гэта значыць, ніякіх часовых рамак няма.

Таксама аўтары петыцыі не згодныя з трактоўкай вызначэння «выплата ўнёскаў». Яны мяркуюць, што калі работнік уладкаваўся на працу афіцыйна, то нават адзін дзень ён працуе не бясплатна, а гэта прадугледжвае адлічэнні з заробку за гэты дзень у ФСАН. А значыць, работнік ужо мае права на бальнічны. Аўтары кажуць, што пад «выплатай унёскаў» нельга разумець фактычны пералік сродкаў у ФСАН, бо некаторыя арганізацыі пераводзяць іх паквартальна.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках