19 красавiка 2024, Пятніца, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кліенты - АЗС «Беларуснафта»: Вы яшчэ за ўезд прымусце заплаціць!

63
Кліенты - АЗС «Беларуснафта»: Вы яшчэ за ўезд прымусце заплаціць!
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Беларус трапіў у неадназначную сітуацыю на адной з заправак.

Чытач onliner.by Павел трапіў у неадназначную сітуацыю на адной з АЗС сеткі «Беларуснафта» ў Магілёве. За карыстанне прыбіральняй з яго запатрабавалі плату. Выдалі чэк, у якім сярод іншага ёсць надпіс - «4сек». Што ён азначае? Павел падзяліўся з намі сваім бачаннем сэрвісу на аўтазапраўцы.

Платная прыбіральня

Справа было 23 лістапада пад 16:15 на АЗС №37 РУП ВА «Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт».

- Мы прыехалі на АЗС каля Быхаўскага рынка – здаецца ён так называецца ў Магілёве, я дакладна не ведаю. Падышлі да прыбіральні, а яна замкнутая. Ну добра. Мы ў акенца, па ключ. А адтуль кажуць: аплачвайце, - распавёў Павал. - Мы спыталі: «А чэк дасце?» «Без праблем», - адказваюць і даюць квіток.

Сапраўды, Павел атрымаў чэк. Там паказаны тарыф за карыстанне паслугай грамадскай прыбіральні: «4сек*0,17 = 0,68 BYN». Таксама паказаны ПДВ: «20% = 0,11 BYN». Усё як мае быць. Вось толькі што азначае «4сек»?

- Я б за 4 секунды не паспеў, - смяецца Павел. - Гэта памылка. Там павінна быць паказана не «сек», а «чал.» - нас было чатыры чалавекі.

17 капеек - невялікія грошы. Хоць звычайна на АЗС плату за такую паслугу не спаганяюць.

- Рэч не ў кошце. Проста я дзе толькі не ездзіў, а гэта і Еўропа, і Расея, і Прыбалтыка, нават Беларусь (і тыя ж станцыі «Беларуснафты») - больш нідзе не сустракаў платных прыбіральняў на АЗС, - кажа наш чытач. - Спрабаваў удакладніць на гэтай станцыі ў Магілёве, што гэта за новаўвядзенне, а мне кажуць, што пастанова ў іх ёсць (ці інструкцыя - я ўжо не памятаю), таму ўсе законна.

Асабліва крыўдна тое, што за аплату ніякага палепшанага сэрвісу кліенты не атрымалі.

- Прыбіральня як прыбіральня, усё як і ўсюды - усё робіш самастойна, - растлумачыў Павел.

Афіцыйны каментар

Ці ідзе гаворка пра нейкі экспэрымент на асобна ўзятай станцыі, або цяпер на ўсіх АЗС сеткі будуць патрабаваць аплату за карыстанне прыбіральняй? Па каментар мы звярнуліся ў ПА «Беларуснафта».

- Плата за наведванне прыбіральні на АЗС №37 у Магілёве ўведзеная з 31 студзеня 2017 года і разглядаецца кіраўніцтвам прадпрыемства «Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт» як вымушаны захад. Аўтазаправачная станцыя размешчаная ў суседстве з рынкам «Быхаўскі», наведвальнікі і персанал якога рэгулярна карысталіся паслугамі прыбіральні на АЗС. Гэта, у сваю чаргу, стварала нязручнасці для кліентаў аўтазаправачнай станцыі і павялічвала выдаткі на ўтрыманне санітарнага аб'екта, - растлумачылі ў ПА «Беларуснафта».

Там таксама адзначылі, што кошт аднаго наведвання прыбіральні на АЗС №37 устаноўлены сумай 17 капеек.

- Згодна з чэкам №1432344 паслугай скарысталіся 4 чалавекі, таму поўная аплата паслугі (згодна з прэйскурантам) склала 68 капеек. На жаль, пры падрыхтоўцы чэка няслушна была абраная адзінка вымярэння. З эталоннага даведніка памылкова была ўведзеная адзінка вымярэння сек (секунда) замест чал. (чалавек), - патлумачылі ў ПА «Беларуснафта».

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках