29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што чакае беларусаў у выпадку «чорнага» нафтавага сцэнару?

6
Што чакае беларусаў у выпадку «чорнага» нафтавага сцэнару?

Беларускім НПЗ ужо даўно трэба было навучыцца купляць нафту сусветнымі коштамі.

Доктар эканамічных навук Барыс Жаліба - пра тое, як нафтавы манеўр Расеі адаб'ецца на партманэтах шараговых грамадзян Беларусі.

Як заявіў намеснік міністра фінансаў Андрэй Бялкавец беларуская эканоміка можа страціць да 10 млрд даляраў у выніку нафтавага манеўру, які праводзяць улады Расеі.

Калі раней суседняя краіна пастаўляла ў Беларусь нафту льготнымі коштамі, то ўжо з 2019 года сітуацыя зменіцца. Калі, вядома, беларускім уладам не ўдасца атрымаць ад расейцаў кампенсацыю.

- Наш урад папрасіў у бюджэту Расеі адзін мільярд даляраў, але расейцы пагадзіліся даць толькі блізу 630 мільёнаў, - распавёў у экспрэс-каментары «Салiдарнасцi» эканаміст Барыс Жаліба. - Так што, Расея будзе кампенсаваць, але пытанне - наколькі? Будзем спадзявацца, што чорнага сцэнару не будзе, хоць адбыцца можа ўсё, што хочаш.

Эканаміст мяркуе, што расейцы змогуць кампенсаваць Беларусі толькі 70% ад патрэбнай сумы - мяркуючы з перамоў, такая сітуацыя цалкам рэальная. Пры такім развіцці падзей беларусы адразу адчуюць зніжэнне ўзроўню жыцця ў краіне.

- Можна чакаць усяго. Насельніцтву трэба рыхтавацца, што заробкі будуць расці значна меншымі тэмпамі, чым цяпер. І трэба рыхтавацца да падвышэння коштаў на маторнае паліва. Наступствы могуць быць вельмі адчувальнымі, - папярэджвае Барыс Жаліба.

Эканаміст упэўнены, што беларускім прадпрыемствам ужо даўно трэба было навучыцца купляць нафту сусветнымі коштамі.

- Звыклі, што для Беларусі ствараюцца цяплічныя ўмовы. Мы спадзяваліся, што Расея, як за савецкім часам, будзе на сподачку з блакітнай аблямоўкай даваць танную нафту... А яна ад гэтага сыходзіць сама.

Цяпер давядзецца ўвесь час выпрошваць кампенсацыю ў Расеі. І перамовы з ёй весці будзе ўсё цяжэй і цяжэй. Я думаю, што поўнай кампенсацыі Беларусь не атрымае, да гэтага трэба быць гатовымі як ўраду, так і насельніцтву, - падкрэслівае эканаміст.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках