29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў, якія заплацілі падаходны падатак, запісалі ў «дармаеды»

15
Беларусаў, якія заплацілі падаходны падатак, запісалі ў «дармаеды»

Раней тыя, хто плаціў штогадовы падаходны падатак, у «дармаеды» не траплялі.

Грамадзян Беларусі, якія выплачваюць штогадовы падаходны падатак, ўключылі ў базу «незанятых у эканоміцы». У ранейшым «дармаедскім» дэкрэце тыя, хто плаціў падаходны падатак, у гэты пералік не траплялі.

Гэтую інфармацыю пацвердзіла «Радыё Свабода» прэс-сакратар Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Вольга Шцін. Аднак яна не патлумачыла, з якой прычыны грамадзяне, якія заплацілі падатак, патрапілі ў базу. Колькі ўсяго такіх грамадзян у Мінпрацы пакуль такой лічбы не маюць.

У ранейшым дэкрэце №3 сярод грамадзян, якія вызваляліся ад «дармаедскага» падатку, фігуравалі тыя, хто аплаціў:

- падаходны падатак з фізічных асоб,

- адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб,

- падатак пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання ў суме не меншай за 20 базавых адзінак,

- падатак за рамесную дзейнасць і падатак за паслугі ў сферы агратурызму.

Цяпер, згодна з пастановай савета міністраў, да занятых у эканоміцы належаць:

- індывідуальныя прадпрымальнікі і фізічныя асобы, якія выплачваюць адзіны падатак,

- рамеснікі, якія выплачваюць падатак за рамесную дзейнасць,

- грамадзяне, якія здаюць у наём жылыя і нежылыя памяшканні, машынамесцы (пры ўмове выплаты падаходнага падатку з фізічных асоб ад такога даходу).

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках