27 сакавiка 2019, Серада, 6:50
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

Лукашэнка - Русаму: Я так разумею, у краіне сабатаж?

79

Дыктатар другі раз прыстрашыў віцэ-прэм'ера турмой.

Лукашэнка нярэдка пагражае чыноўнікам за крах эканамічных заданняў, за невыкананне сваіх даручэнняў турмой. А вось персанальна, здаецца, часцей дастаецца віцэ-прэм'еру Міхаілу Русаму. У 2014 годзе Лукашэнка пагражаў яму турмой у выпадку, калі не будзе адноўлена пагалоўе свіней у краіне. Паколькі Міхаіл Іванавіч працуе дагэтуль, задачу ён выканаў. Новы выклік для яго - лён. У праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" было паказана больш поўнае відэа з нядаўняй нарады. Гаворка ішла аб парушэнні тэхналогіі вырошчвання лёну, паведамляе “Еўрарадыё”.

- Я так разумею, у краіне сабатаж? - спытаў Русага Лукашэнка.

- Сабатажу няма, - сказаў віцэ-прэм'ер.

- А што?.. - не паверыў Лукашэнка.

Калі спецыялістамі Акадэміі навук у наступным годзе не будуць пракантраляваны тэхналогіі вырошчвання лёну, а Міхаіл Русы гэта не забяспечыць, перспектыва будзе такая: "У кайданках пойдзеце ў турму".