20 красавiка 2024, Субота, 3:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO прыме Македонію ў альянс пасля змены назвы краіны

NATO прыме Македонію ў альянс пасля змены назвы краіны

У Паўночнаатлантычным Альянсе можа з'явіцца трыццатая краіна.

NATO падпіша пратакол аб уступленні Македоніі ў альянс адразу пасля заканчэння працэсу змены назвы краіны ў рамках пагаднення з Грэцыяй.

Пра гэта заявіў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг на прэс-канферэнцыі ў Брусэлі, паведамляе карэспандэнт «Еўрапейскай праўды».

«Гэта справа парламента і ўлады Скоп'е прыняць пастанову. Я не магу даваць гарантый ад імя Скоп'е. Але як толькі пагадненне аб змене назвы будзе імплементавана, мы будзем гатовыя падпісаць пратакол аб далучэнні.

Ён дадаў, што пасля падпісання пратакола македонскі ўрад будзе ўдзельнічаць у міністэрскіх сустрэчах NATO, а тым часам пагадненне павінны ратыфікаваць усе краіны Альянсу.

"Я спадзяюся, што Скоп'е і македонскі народ скарыстаюцца гэтай гістарычнай магчымасцю, якая здараецца раз на жыццё, і мы зможам іх вітаць як трыццатую краіну NATO", - сказаў Столтэнбэрг.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках