Google закрывае сэрвіс з мільярдам карыстачоў
1- 3.12.2018, 16:39
- 19,016
Пошукавы гігант закрые сэрвіс Hangouts.
Услед за закрыццём Google + пошукавы гігант пазбавіцца ад чарговага сэрвісу-мэсэнджара Hangouts. У 2013 годзе Google Talk быў перайменаваны ў Hangouts і атрымаў шэраг зручных новаўвядзенняў, а за час свайго існавання аўдыторыя карыстальнікаў вырасла да мільярда, але Google палічыў сэрвіс незапатрабаваным, піша «Сегодня».
У існы момант мэсэнджар існуе як асобны дадатак, убудаваны Gmail і некаторыя іншыя прадукты Google. Аднак Hangouts ужо даўно не атрымліваў абнаўленняў, таму яго закрыццё не выклікала здзіўлення - многія карыстачы ўжо даўно ім не карыстаюцца.
Дакладнай даты закрыцця Hangouts Google пакуль не называе, але імаверна гэта здарыцца ў 2020 годзе. У Google ёсць альтэрнатыўны мэсэнджар Allo, які таксама не карыстаецца асаблівай папулярнасцю і можа быць закрыты ўслед за Hangouts.
Варта ўспомніць, што паўгода таму каманда Allo перайшла ў развіццё сэрвісу Android Messages - дадатак паведамленняў з падтрымкай Chat, на які Google ўскладае вялікія надзеі.