18 красавiка 2024, Чацвер, 6:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецслужбы Чэхіі апублікавалі даклады аб умяшанні Расеі ў палітыку краіны

3
Спецслужбы Чэхіі апублікавалі даклады аб умяшанні Расеі ў палітыку краіны

Прадстаўнікі расейскіх выведслужбаў актыўна імкнуцца пракрасціся ў чэшскае асяроддзе.

Інфармацыйная служба бяспекі (BIS) Чэхіі заявіла, што спецслужбы Расеі спрабуюць з дапамогай падстаўных асоб атрымаць доступ да дзяржаўных заказаў стратэгічнага значэння краіны. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна, спасылаючыся на Radio Praha.

У Празе апублікавалі довады таго, што прадстаўнікі расейскіх выведслужбаў у 2017 годзе актыўна імкнуліся пранікнуць у чэшскае асяроддзе.

«Чэхіі варта больш старанна сачыць за тым, хто з'яўляецца фінальным уладальнікам кампаній, якія бяруць удзел у дзяржтэндарах», - адзначыў прэс-сакратар BIS Ладзіслаў Шціха.

Даклад аб дзеяннях замежных спецслужбаў на тэрыторыі Чэхіі за 2017 год апублікавала таксама вайсковая выведка (VZ). Паводле яе звестак, замежныя агенты спрабавалі акрамя збору інфармацыі ўзмацніць свой уплыў на чэшскія палітычныя і эканамічныя структуры.

Адзначым, раней сорак дэпутатаў ніжняй палаты Чэхіі на чале з дэпутатам Хеленай Лангшадлавай ад ТОР-09 выступілі з прапановай стварыць камісію для расследавання ўплыву, які, на іх думку, ажыццяўляюць на ўнутраную палітыку Чэхіі Расея і КНР.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках