25 красавiка 2024, Чацвер, 9:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

National Interest: Берагавая ахова Расеі стала новымі «зялёнымі чалавечкамі» Крамля

National Interest: Берагавая ахова Расеі стала новымі «зялёнымі чалавечкамі» Крамля

Расейская служба пад кантролем ФСБ можа быць выкарыстаная для паўлегальных агрэсіўных аперацый Крамля.

Берагавая ахова Расеі ўваходзіць у структуру памежных сіл краіны. Пасля адміністрацыйнай рэарганізацыі ў 2003 годзе некалі незалежная структура берагавой аховы была паглынутая ФСБ, піша National Interest (пераклад - «УНІАН»).

А гэтая служба замяніла Крамлю савецкі КДБ у ролі ключавога элемента ўнутранай выведкі, бяспекі і кантролю. Расейская берагавая ахова такім чынам стала адначасова і праваахоўнай, і квазівыведвальнай службай, карані і ідэнтычнасць якой бяруць пачатак менавіта ў сферы аховы марскіх законаў.

Атака Расеі супраць украінскіх караблёў у Керчанскай пратоцы выкрыла важныя наступствы 15 гадоў кантролю ФСБ над берагавой аховай Расеі. Узровень яе інтэграцыі са спецслужбай застаецца не высветленым.

Аднак, падзеі ў Азоўскім моры паказваюць на татальны кантроль ФСБ. У дадатак, падтрымку з паветра ў расейскай аперацыі супраць украінскіх караблёў, відавочна, надалі падраздзяленні Узброеных Сіл РФ. Гэта таксама паказвае на глыбокую каардынацыю дзеянняў паміж ФСБ і войскаў.

З гэтага пункту гледжання атака ў Керчанскай пратоцы цікавая. Бо Крэмль можа выкарыстоўваць берагавую ахову для арганізацыі агрэсіўных «шэрых» аперацый. Акрамя таго, ЗША і краіны NATO цяпер павінны перагледзець сваё ўзаемадзеянне з берагавой аховай Расеі.

Расейская агрэсія ў Керчанскай пратоцы паўтарае тое, як Кітай ці Іран выкарыстоўваюць мілітарызаваныя або марскія паліцэйскія сілы для напалову законных дзеянняў. Напрыклад, Пекін выкарыстоўвае сілы берагавой аховы і марскую міліцыю для нарошчвання сваёй прысутнасці ў спрэчных водах для арганізацыі сабатажу і нападаў, суправаджэння і атрымання апраўдання для абарончых ваенных дзеянняў, а таксама для збору выведвальных звестак. Гэта яму ўдаецца рабіць вельмі эфектыўна.

Іранскія марскія правакацыі супраць караблёў ВМС ЗША з дапамогай невялікіх суднаў ляжаць у межах дапушчальнага. Але выкарыстанне такіх марскіх суднаў мяняе ўсю дынаміку выкарыстання сілы. Аналагічна таму, як Кітай ужывае невайсковую берагавую ахову і марскую міліцыю для дасягнення стратэгічных мэтаў, пры гэтым забяспечваючы сабе «зручнае апраўданне» і пазбягаючы эскалацыі, Масква таксама магла наўмысна выкарыстаць Расейскую берагавую ахову супраць украінскіх караблёў у Азоўскім моры.

Выкарыстанне федэральных ВМС для перакрыцця пратокі было б небяспечным учынкам. Таму што так атака супраць караблёў Украіны была б адкрытай вайсковай сутычкай. А вось выкарыстанне берагавой аховы юрыдычна робіць гэта праваахоўнай праблемай, а не актам вайны адной краіны супраць іншай. Расея ўмела выкарыстоўвае юрыдычныя шчыліны для парушэння міжнароднага правасуддзя. І цяпер, відавочна, яна гатовая ўжываць для гэтых мэтаў берагавую ахову.

Апрабаваўшы гэтую тактыку ва Украіне і Сірыі, Расея можа ацаніць магчымасці паўтарыць хітрасць з берагавой аховай і яшчэ недзе. А дзе яшчэ гэта магчымае? На думку выдання, Керчанскі сцэнар Масква можа паўтарыць супраць Нарвегіі ў акваторыі паблізу дэмілітарызаванай выспы Свалбард, якая мае нарвежскі суверэнітэту. Аднак, на востраве значнае расейскае насельніцтва.

І гэта робіць яго магчымай мішэнню для расейскай паўлегальнай аперацыі. Зрэшты, выданне заўважае, што ў распараджэнні Осла большыя вайсковыя магчымасці ў небе і моры, чым ва Украіны. Таму разлікі Масквы наконт Свалбарда могуць быць больш рызыкоўнымі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках