19 красавiка 2024, Пятніца, 21:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Налета ў Менску з'явіцца H&M

9
Налета ў Менску з'явіцца H&M
Фота: 112.ua

Перамовы на стадыі заканчэння.

У Менску зарэгістравалі юрыдычную асобу беларускай кампаніі ад швэдскага брэнда H&M. Кампанія існуе больш за тыдзень і пакуль ні дамовы арэнды з ГЦ Green City, дзе адкрыецца першая крама, ні адкрытых вакансій няма. Вядома, што крама пачне працаваць у 2019 годзе, піша tut.by.

Кампанію зарэгістравалі ў Адзіным дзяржаўным рэгістры 23 лістапада. Але пакуль дамова арэнды з ГЦ Green City, дзе дакладна з'явіцца брэнд, не падпісаная.

- Дамову яшчэ ні з кім не ўкладалі, наколькі мне вядома. У 2019 годзе яны маюць намер рэальна адкрыць як мінімум адну краму. Пляцоўка для гэтага ў Green City ёсць у дзвюх лакацыях. Можам прапанаваць як аднаўзроўневы варыянт, так і двухузроўневы. Мы ў вельмі актыўнай стадыі перамоваў, можна сказаць, што ў стадыі заканчэння. Тэарэтычна і тэхнічна гатоўнасць у нас ужо ёсць. У іншых ГЦ, як я разумею, пакуль пэўнасці няма — - распавёў суўладальнік Green City Ігар Курач.

Са слоў суўладальніка Green City, у планах H&M адкрыць адразу некалькі лакацый, каб мінімізаваць рызыкі. Для гэтага разглядаюць сталічныя ГЦ плошчай ад 50 тысяч кв. тм, у тым ліку і новабудоўдю Palazzo.

Даведацца аб выніках перамоў у Galleria Minsk не ўдалося. Там інфармацыю не пацвердзілі, але і не зняпраўдзілі, адмовіўшыся каментаваць пытанне.

У Dana Mall паведамілі, што цяпер у ТРЦ размяшчаюцца 152 крамы. Гандлёвы цэнтр практычна запоўнены арандатарамі, у тым ліку якарнымі. Пры гэтым кампанія не пацвярджае і не зняпраўджвае інфармацыю аб тым, што вядзе перамовы ў пытанні размяшчэння ў сябе крамы H&M.

Рабіць дакладныя прагнозы аб даце запуску брэнда ў Менску пакуль рана. Вакансій ад ТАА «Эйч энд Эм Хенес энд Маўрыц Бел» на сайтах пошуку працы яшчэ няма. А рэгістрацыя юрасобы — не паказчык таго, як хутка адкрыецца крама. Паводле аналогіі з Zara, можна ўспомніць, што юрыдычная асоба ТАА «ЗАРА БЛР» было зарэгістраваная ў траўні 2016 года, а адкрыццё першай крамы адбылося толькі ў жніўні 2017 года.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках