25 красавiка 2024, Чацвер, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер-міністр Польшчы: У нас самы нізкі ўзровень беспрацоўя за апошнія 28 гадоў

2
Прэм'ер-міністр Польшчы: У нас самы нізкі ўзровень беспрацоўя за апошнія 28 гадоў
МАТЭВУШ МАРАВЕЦКІ
ФОТА: PAP/RADEK PIETRUSZKA

Самы нізкі за апошнія гады дэфіцыт бюджэту сведчыць аб магутнасці дзяржаўнай казны Польшчы.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што цяпер дэфіцыт бюджэту з'яўляецца самым нізкім у Польшчы за апошнія шмат гадоў. Аб гэтым паведамляе «Радыё Польшча».

Падчас выступу на канферэнцыі «Праца для Польшчы» кіраўнік польскага ўрада падкрэсліў, што аб станоўчым стане польскай эканомікі сведчаць таксама ацэнкі міжнародных інстытутаў.

«У нас самы нізкі ўзровень беспрацоўя за апошнія 28 гадоў. Тое ж датычыцца і дэфіцыту бюджэту, які дэманструе магчыма самыя нізкія паказчыкі за апошнія 25 гадоў. Гэта сведчыць аб магутнасці дзяржаўнай казны. З гэтым згодныя міжнародныя рэйтынгавыя агенцтвы, буйныя фінансавыя інстытуты. Гэта нас радуе, бо сведчыць аб жыццяздольнасці нашай эканомікі», - адзначыў прэм'ер.

Канферэнцыя «Праца для Польшчы», арганізаваная ў Варшаве, закліканая падсумаваць 3 гады праўлення аб'яднаных правых сіл у Польшчы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках