24 красавiка 2024, Серада, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэфіцыт фонду сацыяльнай абароны насельніцтва вырас у дзевяць разоў

22
Дэфіцыт фонду сацыяльнай абароны насельніцтва вырас у дзевяць разоў

Пра гэта на нарадзе прагаварыўся Лукашэнка.

У Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) недахоп сродкаў складае стала блізу 10%. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе з кіраўніцтвам урада 3 снежня.

«Але трэба мець на ўвазе, што за шэсць гадоў дэфіцыт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва вырас у 9 разоў. І недахоп сродкаў у фондзе стабільна прыблізна 10%», - цытуе прэс-служба Лукашэнкі яго словы.

Паведамляецца, што на нарадзе абмяркоўваўся праект Указа «Аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні».

Як адзначае tut.by, селёта ў бюджэт ФСАН, з якога вылучаюць сродкі на пенсіі, стыпендыі і дапамогі, планавалася «ўліць» пры неабходнасці 686 мільёнаў рублёў. Гэтыя грошы мяркуецца накіраваць у выпадку патрэбы на выплаты працоўных пенсій і дапамог. Летась у фонд дадавалі амаль 520 мільёнаў рублёў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках