29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Guardian назвала самыя чаканыя фільмы 2019 года

The Guardian назвала самыя чаканыя фільмы 2019 года

Гэтыя фільмы парадуюць кінаманаў.

На парозе ўжо Новы год, і многія выданні падводзяць вынікі адыходнага года. А вось брытанская газета The Guardian назвала самыя чаканыя фільмы 2019 года.

На першым месцы апынулася камедыя "Прагнасць" (Greed) ад брытанскага рэжысёра Майкла Уінтэрботама, піша segodnya.ua.

Карціна апавядзе пра раздробнага магната, які надумаў зладзіць маштабную вечарыну ў Грэцыі ў гонар свайго 60-годдзя. Галоўныя ролі выканалі Стыў Куган, Айла Фішэр і Дэвід Мітчэл.

Адзначаецца, што любое падабенства падзей фільма з біяграфіяй скандальнага ўладальніка сеткі крамаў Topshop Філіпа Грына цалкам выпадковае.

Другі радок заняла драма "Аманіт" ад рэжысёра Фрэнсіса Лі ("Божая зямля"). Фільм апавядзе пра аднаполае каханне паміж дзвюма жанчынамі ў Брытаніі 80-х гадоў. Галоўныя ролі выканалі Кейт Уінслет і Сірша Ронан.

Трэцяе месца займае карціна "Sorry We Missed You" ад Кена Лоўча ("Я, Дэніэл Блэйк"). Працы рэжысёра вылучаюцца суровым рэалізмам. Стужка закране тэму малога бізнэсу і самазанятасці. У цэнтры сюжэту кіроўца фургона, што змагаецца з карупцыйнай і бюракратычнай сістэмай, каб пракарміць сям'ю пасля фінансавага крызісу ў 2008 годзе.

Замыкае пяцёрку самых чаканых карцінаў 2019 года драма з элементамі трылера ад Квенціна Таранціна "Аднойчы ў Галівудзе" з Брэдам Пітам і Ленардам ды Капрыа ў галоўных ролях.

Далей ідзе фільм "Памяць" ад тайскага рэжысёра Апічатпонга Вірасетакула. Стужка пакажа гісторыю шатландскіх жанчынаў, якія вандруюць па Калумбіі. Галоўную ролю выканае Тыльда Суінтан.

У дзясятку таксама ўвайшлі: фільм жахаў "Мы" ад Джордана Піла, "Маленькія жанчыны" Грэты Гервіг, "Ірландзец" Марціна Скарсэзэ, "Сувенір" Джааны Хог і біяграфічны фільм пра заснавальніка Fox News Роджэр Эйлсе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках