19 красавiка 2024, Пятніца, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мужэнка: Расея павялічыла колькасць вайсковай тэхнікі на мяжы з Украінай

14
Мужэнка: Расея павялічыла колькасць вайсковай тэхнікі на мяжы з Украінай
ВІКТАР МУЖЭНКА
ФОТА: SHUTTERSTOCK

Колькасць караблёў РФ у акваторыі Азоўскага мора вырасла ўдвая.

Расея павялічыла колькасць вайсковай тэхнікі каля мяжы з Украінай, заявіў начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны Віктар Мужэнка ў эфіры тэлеканала ICTV 3 снежня, паведамляе gordonua.com.

"Характар дыслакацыі паказвае, што ў самы кароткі тэрмін могуць быць сфармаваныя адпаведныя наступальныя групоўкі, і кірунак іх дзеянняў - Украіна. Таму мы разглядаем не адзін кірунак, Луганскую і Данецкую вобласці. Гаворка ідзе пра паўночна-ўсходнія, усходнія, паўднёвыя межы Украіны", - заявіў Мужэнка.

Паводле ягоных слоў, падчас вучэнняў "Усход 2018." Расея перакінула на базу каля ўкраінскай мяжы прыкладна 300 танкаў Т-62.

Мужэнко дадаў, што ў РФ была сфарміраваная так званая "дывізія прарыву", куды ўваходзяць два танкавыя і два мотастралковыя палкі. Са слоў кіраўніка Генштаба, гэтая дывізія ўваходзіць у склад 8-й агульнавайсковай арміі, якая дыслакуецца ў Новачаркаску Растоўскай вобласці Расеі.

"І самае цікавае тое, што два вайсковыя корпусы, якія знаходзяцца на часова акупаванай тэрыторыі Луганскай і Данецкай абласцей, кіруюцца з штаба гэтай 8-й агульнавайсковай арміі. Мы бачым сістэмнае фармаванне", - адзначыў Мужэнка.

Ён таксама праінфармаваў, што Расея павялічыла колькасць сваіх караблёў у акваторыі Азоўскага мора "практычна ўдвая".

"Расея дэманструе гатоўнасць нарошчваць сваю групоўку ў максімальна сціснутыя тэрміны... І гэта таксама сур'ёзная сітуацыя, якая патрабуе рэагавання", - дадаў Мужэнка.

25 лістапада РФ абстраляла і захапіла ў Чорным моры катары ўкраінскіх ВМС "Бярдзянск" і "Нікапаль", а таксама буксір "Яны Капу", якія збіраліся прайсці праз Керчанскую пратоку ў Азоўскае мора. З 24 захопленых у палон украінцаў трое атрымалі раненні. Адвакат Мікалай Полазаў паведаміў, што 24 маракам выставілі абвінавачванні паводле ч. 3 арт. 322 (незаконнае перасячэнне мяжы) Крымінальнага кодэкса Расеі.

ЗША асудзілі дзеянні Расеі, назваўшы іх праявай агрэсіі, Еўразвяз выказаў заклапочанасць выкарыстаннем сілы з боку РФ. Заявы з патрабаваннем вызваліць украінскіх маракоў апублікавалі таксама NАТО і АБСЕ.

26 лістапада Вярхоўная Рада падтрымала ўказ прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі аб увядзенні ваеннага становішча ў 10 абласцях на 30 дзён. Ваеннае становішча ўведзенае ва Украіне з 14.00 26 лістапада да 14.00 26 снежня 2018 года.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках