23 красавiка 2024, aўторак, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму Лукашэнка дагэтуль не звольніў Русага

14
Чаму Лукашэнка дагэтуль не звольніў Русага

Няўдачы цягам многіх гадоў не адбіліся на кар'еры 64-гадовага чыноўніка.

Днямі падчас наведвання Аршанскага льнокамбіната правадыр Беларусі патлумачыў, чаму не выгнаў Міхаіла Русага з пасады віцэ-прэм'ера пры нядаўняй змене верхавіны ўрада, піша udf.by.

«Апазіцыя, не апазіцыя пісалі: вось усіх віцэ-прэм'ераў прэзідэнт павыганяў, а Русага пакінуў. Потым адзін нейкі напалову апазіцыйны сайт, паведамілі мне, напісаў: напэўна, з Русым разбяруцца ў канцы года. Абсалютна правільна. І Русага з сённяшняга дня не было б, але як чалавек вясковы я разумею: быў усё ж не найлепшы год. Рэч не ў надвор'і, але быў далёка не найлепшы год», - знайшоў апраўданне віцэ-прэм'еру Лукашэнка.

Але ёсць прычыны меркаваць, што рэч тут не толькі ў здаровым сэнсе, але і ў сімпатыях кіраўніка краіны да даўняга паплечніка.

Русы ва ўладзе столькі ж часу, колькі Лукашэнка

Большасць тых, хто прыйшоў на высокія пасады ў адзін час з Лукашэнкам, даўно страцілі пасады. А ў выканаўчай уладзе доўгажыхароў такога калібру проста няма.

Русы яшчэ ўвосень 1994 гады стаў міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Затым двойчы (2001-2003 і 2010-2012 гады) быў міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання. І вось ужо шэсць гадоў ён нязменна працуе віцэ-прэм'ерам.

Нават калі б у Русага не было няўдач, такое доўгае знаходжанне ва ўладзе выглядала б дзіўным.

Пад агонь крытыкі трапіў яшчэ 15 гадоў таму

Але ж няўдачы былі. У 2003 годзе быў скандал: высветлілася, што чыноўнікі масава займаліся прыпіскамі - адрапартавалі, што працаўнікам калгасаў выплацілі заробак і разлічыліся за здадзеныя прадукты.

Лукашэнка абураўся і патрабаваў распачынання крымінальных спраў. Пасля яго крытыкі ў адстаўку былі адпраўленыя міністр сельскай гаспадаркі Міхаіл Русы, віцэ-прэм'ер Аляксандар Папкоў і прэм'ер-міністр Генадзь Навіцкі.

Былога міністра адправілі ў ссылку - кіраваць аддзяленнем пасольства ў Санкт-Пецярбургу.

Лукашэнка пагражаў яму турмой, але і не звольніў

Яшчэ адно сведчанне непатапляльнасці Русага - перыядычна справы ў сельскай гаспадарцы былі настолькі дрэнныя, што Лукашэнка пагражаў яму турмой. Але ў выніку ўсё абыходзілася.

Напрыклад, у 2014 годзе правадыр краіны заявіў віцэ-прэм'еру:

«Я яшчэ раз вас папярэджваю. Не дай божа, хоць адна вобласць, і ты за гэта адказваеш, не выйдзе на свініну, якая была і не прырасце. Мы павінны народу даць мяса! Так, бяда, ды, чума ды іншае... І не дай Бог, я праеду па 14-ці яго ці колькі (свіных) комплексах, і не ўбачу той біялагічнай абароны, пра якую вы мне вушы адзванілі. Гэта турма, Міхаіл Іванавіч, гэта турма!»

У гэтым годзе мінімум двойчы мог быць звольнены

Акрамя нізкага ўраджаю і праблемнай сітуацыі з ільняной прамысловасцю, пра што згадаў днямі Лукашэнка, у гэтым годзе была і іншая падстава адправіць 64-гадовага чыноўніка ў адстаўку.

У лютым быў звольнены міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч - за карупцыю ў ягоным міністэрстве. Між тым, Русы як віцэ-прэм'ер таксама курыруе гэту сферу. На што звярнуў увагу Лукашэнка:

«Бязладдзе поўнае, хабарнік на хабарніку сядзіць. Табе таксама дамо ацэнку, віцэ-прэм'ер павінен быў там навесці парадак, каб мыш не прапаўзла».

Але і гэта чыноўніка да адстаўкі не наблізіла.

Лукашэнка любіць пажартаваць з Русага

Довадам цёплых стасункаў правадыра Беларусі да віцэ-прэм'ера з'яўляецца і тое, што ён не прапускае магчымасці пакпіць з чыноўніка.

Калі пяць гадоў таму Лукашэнка распавёў, як вылавіў 57-кілаграмовага сома, Русы уставіў тры шэлегі: «З мяне ростам». «Ну не вагой жа», - пажартаваў правадыр краіны.

А ў мінулым годзе Лукашэнка перабольшана здзівіўся гарнітуру віцэ-прэм'ера:

«Вось у яго, напэўна, тут лёну дададзена няшмат. Гэта наш гарнітур?.. Я думаў, імпартны пашыў. Думаў, у Brioni шылі, у Італіі».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках