28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам ДАІ страляла па мікрааўтобусе, але ён прарваўся ў сталіцу

6
Пад Менскам ДАІ страляла па мікрааўтобусе, але ён прарваўся ў сталіцу

Пагоня пачалася на трасе Менск-Гародня.

Пад 15 гадзін у панядзелак, 3 снежня, ён учыніў ДТЗ каля вёскі Манькоўшчына Валожынскага раёна. З месца з'ехаў. Пагоня за мікрааўтобусам пачалася на трасе Менск-Гародня, інфармуе БелТА са спасылкай на ДАІ.

Яшчэ да сталіцы аўтаінспектары спрабавалі спыніць мікрааўтобус, стралялі па колах (з некаторых звестак, у пагоні ўдзельнічалі чатыры экіпажы ДАІ). Аднак зламыснік прарваўся ў Менск. Затрымалі яго на Вязынскай вуліцы. У кіроўцы выявілі 2 праміле алкаголю. На мужчыну склалі тры пратаколы. Сведкі кажуць, што мікрааўтобус спыніўся пасля таго, як сутыкнуўся са слупам. Кіроўца разбіў галаву аб лабавую шыбу, яго забірала «хуткая дапамога».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках