25 красавiка 2024, Чацвер, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея завінавацілася беларускім кампаніям $450 мільёнаў

5
Расея завінавацілася беларускім кампаніям $450 мільёнаў

Дарожнікі з Рагачова судзяцца з адміністрацыяй расейскага Ліпецка.

Суб'екты гаспадарання Расеі завінаваціліся беларускім прадпрыемствам 450 мільёнаў даляраў за выкананыя працы. Грошы ня выплачаныя па гэты дзень. Як паведамляе «Радыё Свабода», пра гэта паведаміла Генеральная пракуратура Беларусі.

Сярод іншых дарожна-будаўнічая ўправа №1 з горада Рагачова Гомельскай вобласці судзіцца з адміністрацыяй расейскага Ліпецка. Беларускія будаўнікі ў кастрычніку 2017 года пасыпалі некалькі вуліц горада асфальтава-бетоннай дробкай. За гэта павінны былі атрымаць больш за паўмільёна расейскіх рублёў. Паводле дамовы, ліпецкія чыноўнікі павінны былі разлічыцца цягам пяці дзён. З тых часоў пайшоў ужо другі год, а грошы да Рагачова не дайшлі.

Прычына ў тым, што за гэты час заказчык правёў рэарганізацыю. Цяпер на рахунку новай арганізацыі няма ні грошай, ні маёмасці, якую можна прадаць. Таму ўсе надзеі рагачоўскіх будаўнікоў - на міжнародны арбітраж.

Усяго ж гаспадаркі Расеі за выкананыя работы і паслугі завінаваціліся беларускім прадпрыемствам 450 мільёнаў даляраў. Намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксандр Лашын фактычна прызнаў, што яны выбылі з абарачэння і цяпер за іх судзяцца.

Пакуль удалося спагнаць толькі 5,3 мільёна даляраў з 450.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках