29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Судаленка пра «дармаедскі» дэкрэт: Ніколі не спяшайся прызнаваць сваю паразу!

7
Судаленка пра «дармаедскі» дэкрэт: Ніколі не спяшайся прызнаваць сваю паразу!
ЛЕАНІД СУДАЛЕНКА
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

У дэкрэта №1 няма судовай перспектывы.

Прававы інспектар працы незалежнага прафзвязу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Гомельскай вобласці Леанід Судаленка даў параду ўсім беларусам, якія трапілі ў «дармаедскую» базу.

- Мая парада такая: ніколі не спяшайся прызнаваць сваю паразу! Усе мы памятаем, як частка людзей «паддалася» на ўгаворы чыноўнікаў летась і паспяшаліся заплаціць, а потым грошы ім вярталі!

Так будзе і тут. З'яўляючыся спецыялістам у галіне права, я не бачу судовай перспектывы ў другой версіі «дармаедскага» дэкрэта. Раю кожнаму, які патрапіў у гэты спіс, уступіць у камунікацыю з тымі, хто яго туды занёс, а потым пачынаць судовыя цяжбы.

Асноўны аргумент ранейшы: чаму адной базавай дастаткова для прызнання факту «занятага ў эканоміцы», а скажам «незанятаму» чалавеку, які аплачвае тавары, паслугі дзяржаве на значна большыя сумы - не?

Іншымі словамі, я пакуль не бачу логікі дзялення ўсяго насельніцтва на «занятых» і «незанятых». Вось гэта і трэба абскарджваць у судзе, бо гэта супярэчнасць канстытуцыйнаму праву кожнага працаваць ці не.

Можна і трэба ставіць пытанні аб дыскрымінацыі паводле прыкметы роду заняткаў, - падсумаваў суразмоўца Сharter97.org.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках