28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Жоўтыя камізэлькі» перамаглі

10
«Жоўтыя камізэлькі» перамаглі
Фота: AFP

Францыя абвясціла мараторый на рост коштаў бензіну, газу і электрычнасці.

Прэм'ер-міністр Францыі Эдуар Філіп абвясціў аб прыпыненні росту падаткаў на паліва пасля таго, як у краіне прайшлі пратэстныя мітынгі і акцыі. Аб гэтым 4 снежня паведамляе AFP, піша rtvi.com.

Мараторый будзе дзейнічаць шэсць месяцаў. Кіраўнік урада абвясціў пра гэта на сустрэчы з дэпутатамі партыі «Рэспубліка на маршы».

Аб намерах увесці мараторый на падвышэнне падаткаў AFP паведаміла 4 снежня са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе. Паводле звестак агенцтва, улады Францыі планавалі распачаць і іншыя захады, каб супакоіць пратэстныя настроі.

Пастанова пра павышэнне падаткаў на паліва павінна была ўвайсці ў дзеянне з 1 студзеня 2019 года. Французскі ўрад планаваў падняць падатак на бензін на 2,9%, а на дызельнае паліва — на 6,5%.

Пратэсты пачаліся 17 лістапада. На вуліцы ў Марсэлі, Тулузе, Нармандыі, Брэтані і іншых рэгіёнах выйшлі больш за 287 тысяч французаў. Мітынгоўцы перакрылі некаторыя дарогі і перашкаджалі праезду аўтамабіляў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках