19 красавiка 2024, Пятніца, 12:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Краіны АПЕК гатовыя трываць нізкія кошты нафты

5
Reuters: Краіны АПЕК гатовыя трываць нізкія кошты нафты

Краіны картэля не хочуць ісці на ўгоду праз Расею.

Укладанне новай угоды аб абмежаванні здабычы нафты краінамі АПЕК і партнёрамі (АПЕК+), якія не ўваходзяць у картэль, можа быць адкладзенае праз пазіцыю Расеі, якая не жадае зніжаць здабычу так моцна, як ад яе патрабуюць, паведамляе Reuters са спасылкай на свае крыніцы, піша РБК.

Тры суразмоўцы Reuters у нафтавым картэлі і ў краіне з АПЕК+ сцвярджаюць, што менавіта пазіцыя Расеі стала асноўнай перашкодай для ўкладання ўгоды.

«Расея вядзе жорсткую гульню», - сказаў адзін з іх.

Паводле звестак расейскіх крыніц Reuters, ад Расеі дамагаюцца скарачэння дзённай здабычы нафты на 250-300 тысяч барэляў, аднак Масква згодная знізіць яе максімум на 140 тысяч бар.

«Пакуль гэтыя асноўныя крытэрыі не будуць выкананыя, АПЕК можа пацярпець зніжэнне коштаў нафты яшчэ нейкі час, калі пастанова аб скарачэнні [здабычы] будзе адкладзеная на месяц ці два», — растлумачыла адна з крыніц.

3 снежня прадстаўнік Ірана ў АПЕК Хусэйн Каземпур Ардэбілі папярэдзіў, што ў выпадку адмовы картэля і ягоных партнёраў ад абмежавання здабычы кошты нафты могуць абрынуцца да $40 за бар.

У лістападзе 2018 года кошт барэля нафты маркі Brent упаў адразу на 21,6%, што стала наймацнейшым месячным падзеннем за апошнія дзесяць гадоў. Падзенне коштаў магло б быць і большым, калі 29 лістапада кошт барэля Brent не вырас бы на фоне паведамленняў, што Расея збіраецца падтрымаць планы АПЕК у скарачэнні здабычы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках