24 красавiка 2024, Серада, 6:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Зробім усё, каб як мага хутчэй вызваліць вас з палону»

9
«Зробім усё, каб як мага хутчэй вызваліць вас з палону»

Курсанты Інстытута ВМС звярнуліся да захопленых РФ украінскіх маракоў.

«Дарагія нашы вайсковыя пабрацімы! Мы, курсанты і вайскоўцы Інстытута вайскова-марскіх сіл, усім сэрцам падтрымліваем вас. І ні на імгненне не забываем аб вашым гераічным учынку, як і ўся наша краіна. Вы з гонарам і годнасцю служыце Радзіме і выконваеце ўсе заданні ў яе абароне ад агрэсіі ўсякага праціўніка.

Ганарымся вашай мужнасцю і вытрымкай у самых складаных сітуацыях. Мы ўпэўненыя ў вашай сіле і адданасці ўкраінскаму народу і яго ўзброеным сілам.

Зробім усё, што ад нас залежыць, каб як мага хутчэй вызваліць вас з палону агрэсара. Свабода - народу, незалежнасць - дзяржаве, вернасць - Радзіме, - гэта галоўныя ісціны для кожнага ўкраінскага ваяра.

Клянемся разам з вамі абараняць нашу зямлю, нашу родную, адзіную, незалежную Украіну.

Мы разам! Праўда - за намі, а значыць, і перамога. Слава Украіне! Героям слава!», - гаворыцца ў відэазвароце, піша «Інфармацыйны супраціў».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках