25 красавiка 2024, Чацвер, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адвакат Януковіча: Траўма надта сур'ёзная

18
Адвакат Януковіча: Траўма надта сур'ёзная
ВІКТАР ЯНУКОВІЧ
ФОТА: КОММЕРСАНТЪ

Аляксандр Гарошынскі распавёў пра здароўе збеглага экс-прэзідэнта Украіны.

Былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, які ў сярэдзіне лістапада атрымаў "цяжкую траўму", можа быць шпіталізаваны з Масквы ў адну з лякарняў Ізраіля, паведаміў адзін з ягоных адвакатаў Аляксандр Гарошынскі, паведамляе "Новое время".

Са слоў абаронцы Януковіча, запрошаны з Ізраіля хірург Эяль Аціяс заявіў, што лячэнне збеглага прэзідэнта мэтазгодна працягнуць у ізраільскай клініцы, дзе, магчыма, будзе праведзенае аператыўнае ўмяшанне.

"Пасля нашага візіту і агляду магу сказаць, што траўма вельмі сур'ёзная. На мой погляд, неабходныя дадатковыя абследаванні, каб прыняць пастанову аб мэтазгоднасці аператыўнага ўмяшання, магчыма і не аднаго. Мы б хацелі рабіць далейшыя абследаванні і лячэнне ў нашай клініцы ў Ізраілі. Мы будзем абмяркоўваць такую магчымасць з пацыентам і, хутчэй за ўсё, арганізоўваць ягоны пераезд", - працытаваў адвакат заяву ізраільскага лекара.

Гарошынскі дадаў, што не мае права раскрываць дэталі дыягназу і назвы клінікі, куды могуць перавесці Януковіча.

Нагадаем, што паводле звестак СМІ, Віктар Януковіч быў шпіталізаваны ў Маскоўскую клініку імя Скліфасоўскага ў нерухомым стане з падазрэннем на сур'ёзную траўму хрыбетніка і калена.

Ягоны адвакат паведаміў, што праз "цяжкую траўму" Віктар Януковіч не будзе выступаць у судзе з апошнім словам у справе аб дзяржаўнай здрадзе.

Экс-прэзідэнту Віктару Януковічу 28 кастрычніка 2016 было абвешчана падазрэнне ў дзяржаўнай здрадзе і дапамаганні РФ у агрэсіі супраць Украіны. Яму пагражае пажыццёвае зняволенне. Цяпер Януковіч тоіцца ад правасуддзя ў Расеі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках