20 красавiка 2024, Субота, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец-Лукашэнка: Пакінь народ у спакоі і сыходзь

71
Павел Севярынец-Лукашэнка: Пакінь народ у спакоі і сыходзь
ФОТА: SVABODA.ORG

Рэжыму дармаедаў пара на выхад.

Да якога ж дна подласці трэба дайсці, каб, жывучы за народныя грошы, гэты самы народ абдзіраць да крыві - і пры гэтым тыкаць яму, народу, «дармаедствам»!

Таму што не патрэбныя Беларусі 50 тысяч чыноўнікаў, тысячы «бюджэтных» бээрсэмаў, ідэолагаў, гэбістаў, райвыканкамы на 300-400 бюракратаў, якія гадамі шукаюць альбо прыдумляюць гайкі, каб закруціць яшчэ парачку.

Сказаў жа табе, дармаеду, народ летась: сыходзь! Спалохаўся, вывеў на вуліцы міліцыю і войскі, адпоўз, бо захістаўся трон. Аддыхаўся. Не, трэба давесці ўсім: маўляў, я моцны, я вас, гадаў, усё адно прыцісну.

Калі ты такі моцны - крамлёўскіх бандытаў адсюль павыганяй. А народ пакінь у спакоі. І сыходзь. Інакш прыцісне цябе Гаспод так, што не ўздыхнеш.

Рэжыму дармаедаў пара на выхад!

Павел Севярынец, Facebook

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках