29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы топ-5 самых смешных камедый

9
Названы топ-5 самых смешных камедый

Фільмы для ўзняцця настрою перад Калядамі.

Выданне Сегодня.Lifestyle прапануе падборку добрых фільмаў - найлепшыя смешныя камедыі

Халоднымі зімовымі вечарамі так хочацца паглядзець добрыя і вясёлыя фільмы. Сегодня.Lifestyle прапануе падборку добрых фільмаў - найлепшыя смешныя камедыі. А перад Калядамі - такое кіно проста патрэбнае для ўзняцця настрою.

"У джазе толькі дзяўчаты", 1959

Камедыя Білі Уайлдара пра каханне, сяброўства, дзяўчат і джаз! Пра гэты фільм кажуць - лепш адзін раз убачыць, а потым яшчэ сто раз перагледзець. Непараўнальная Мэрылін Манро, а таксама Тоні Керціс і Джэк Леман зрабілі гэтую кінастужку фіерычнай.

"Эні Хол", 1977

Вудзі Ален зняў выдатную камедыю. Галоўны герой, які працуе комікам, з гумарам ды іроніяй распавядае пра сваё жыццё, пра людзей, вакол яго. Ён скептычна аналізуе свае няўдачы ў асабістым жыцці, у якім было некалькі каханых жанчын.

"Блеф", 1976

Адрыяна Чэлентана, як заўсёды, выдатны. Паводле сюжэту, Бель Дзюк мае старыя рахункі з Філіпам Бэнгам, які адбывае свой тэрмін за кратамі. Для таго каб паквітацца з Філіпам, Бель Дзюк уступае ў змову з іншым аферыстам на імі Фелікс, каб той арганізаваў уцёкі Філіпа Бэнга з турмы

"Назад у будучыню", 1985

Навукова-фантастычная трылогія Роберта Зэмекіса. Ейны галоўны герой Марці - двоечнік, прагульшчык і недарэка, які ўмее толькі катацца на скейтах і гуляць на электрагітары. Ён з дапамогай машыны часу, створанай яго сябрам прафесарам докам Браўнам, трапляе з 80-х у далёкія 50-е. Там ён сустракаецца са сваімі будучымі бацькамі, яшчэ падлеткамі, і сябрам-прафесарам, зусім маладым.

"Містэр Бін", 1997

Гэта вядомая брытанская камедыя, у якой някемлівы наглядчык з галерэі мастацтваў адпраўляецца ў ЗША, дзе яго прымаюць за высокапастаўленага госця. Па-дзіцячы непасрэдны, бестурботны Роўэн Аткінсан выклікае калі не смех, то, прынамсі, добрую ўсмешку.

Нагадаем, Сегодня.Lifestyle прапанаваў спіс найлепшых калядных кінастужак Netflix, якія выйшлі ў лістападзе 2018 года. Калі вы не вызначыліся, што паглядзець на Каляды або пра Каляды - гэты спіс вам спатрэбіцца.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках