19 красавiка 2024, Пятніца, 6:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты Brent упаў ніжэй за $61 за барэль

1
Кошт нафты Brent упаў ніжэй за $61 за барэль

Ранішнія таргі знізілі кошт «чорнага золата».

Ф'ючэрсы на нафту маркі Brent з пастаўкай у лютым раніцай у сераду, 5 снежня, упалі ў кошце да 60,99 даляра за барэль. Пра гэта сведчаць звесткі Bloomberg, піша korrespondent.net.

Так, на 09:02 (Менска), кошт ф'ючэрсаў на нафту маркі Brent знізіўся на 1,76%.

Пры гэтым кошт студзеньскіх ф'ючэрсаў на нафту маркі WTI упаў да 52,39 даляра за барэль, страціўшы 1,62%.

Нагадаем, 4 снежня ф'ючэрсы на нафту маркі Brent з пастаўкай у лютым выраслі ў кошце да 62,18 даляра за барэль.

Як паведамлялася, на мінулым тыдні нафта Brent апусцілася ніжэй за 58 даляраў за барэль.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках