25 красавiка 2024, Чацвер, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Разварушылі гняздо»: случанку, якая нічога не рабіла і атрымлівала заробак, звальняюць

«Разварушылі гняздо»: случанку, якая нічога не рабіла і атрымлівала заробак, звальняюць

Працаўніца стадыёна мае намер змагацца з пастановай уладаў.

51-гадовая Ларыса Грыгаровіч, якая кіравала пунктам пракату канькоў гарадскога стадыёна Слуцку, неўзабаве папоўніць шэрагі дармаедаў, паведамляе «Белсат».

Пры прыёме на работу жанчыну папярэджвалі, што праца ёсць зімой, а летам можна будзе падпрацоўваць у касе, аднак дадатковых заняткаў так і не знайшлі. Таму Ларысе Грыгаровіч давялося хадзіць на працу і сядзець у кабінеце за пустым сталом - за гэта яна атрымлівала 270 рублёў.

У верасні ейная гісторыя «ўзарвала» інтэрнэт. Жанчына патрабавала ці даць ёй працу, ці скараціць яе.

Праз два месяцы высветлілася, што ёй усё ж далі падпрацоўку - прыбіраць службовыя памяшканні. Прэтэнзій да жанчыны не было, аднак цяпер высветлілася, што кантракт падаўжаць з ёй не збіраюцца.

«Я працавала, усё было нармальна, але прайшло два месяцы, мне пачалі выстаўляць прэтэнзіі, не звязаныя з маёй працай. Я думаю, проста каб не падаўжаць са мной кантракт. Тлумачэнняў ніхто не даваў. Мабыць, гэта праз тое, што я звярнулася ў адміністрацыю Лукашэнкі, і толькі тады нешта змянілася. Пазней мне прыватна сказалі, што я разварушыла гняздо».

«Я проста не магу сядзець вось так у кабінеце, і чытаць газеты і часопісы, як мне калісьці параіў Нядзелька [кіраўнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Слуцкага райвыканкама Андрэй Нядзелька. - belsat.eu]», - кажа Ларыса.

Жанчына дадае, што дома сядзець не будзе:

«Калі спатрэбіцца, буду зноў пісаць у адміністрацыю, звяртацца да губернатара, бо так немагчыма. У мяне дачка вучыцца на платным. Не ведаю, якая сітуацыя на біржы, але тут на стадыёне працуе шмат пенсіянераў і паджылых людзей, якім падаўжаюць кантракты, яны нічога не робяць, а моладзі няма дзе працаваць».

Кіраўніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Слуцкага райвыканкама Андрэя Нядзелькі на працоўным месцы не было. Начальнік аддзела спорту і турызму Аляксандр Вежнавец сітуацыю каментаваць адмовіўся: маўляў, ён не працадаўца. Ён толькі запэўніў, што ўсё законна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках