18 красавiка 2024, Чацвер, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску стварылі антыпрэмію для чыноўнікаў

5
У Менску стварылі антыпрэмію для чыноўнікаў

Арганізатары плануюць тонка высмеяць чыноўнікаў.

Міжнародны фестываль дакументальнага кіно Watch Docs Belarus і тэлеканал «Горад для гараджан» ствараюць антыпрэмію для чыноўнікаў. Яна будзе называцца «WATCH DOCS пазначыў», паведамляе «Еўрарадыё».

«Мы хочам абараняць правы чалавека не толькі з дапамогай паказу фільмаў і абмеркаванняў, але і дзеяннем, адзначаючы (пазначаючы) медалём «за выдатныя заслугі ў галіне правоў чалавека» асобныя органы, структуры, ініцыятывы або іх прадстаўнікоў», - кажуць арганізатары.

Грамадзянам прапануецца падаць заяўку, у якой будуць пазначаныя наступныя пазіцыі:

1. дзяржаўны орган, установа або прадпрыемства;

2. канкрэтны факт парушэння правоў

3. апісанне «заслугі намінанта і спасылка на публікацыю ў СМІ аб дзеянні ці бяздзейнасці, каб можна было праверыць гэты факт.

Арганізатары плануюць не ганьбіць чыноўнікаў, а тонка высмеяць іх. Прадстаўнікоў устаноў, адзначаных антыпрэміяй, запросяць на ўручэнне медаля падчас закрыцця фестывалю (16 снежня а 15.00, кінатэатр «Мір»).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках