25 красавiка 2024, Чацвер, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паладый упершыню за 16 гадоў стаў даражэйшым за золата

3
Паладый упершыню за 16 гадоў стаў даражэйшым за золата

Са жніўня паладый падаражэў больш чым на 25%.

Паладый падчас таргоў у сераду абышоў золата, стаўшы самым дарагім металам. Паводле звестак Bloomberg, гэта адбылося ўпершыню з кастрычніка 2002 года. Кошты паладыю дасягнулі на спотавым рынку Лондана $1252 за тройскую ўнцыю, у той час як золата прадавалася на ўзроўні $1238 за ўнцыю, паведамляе РБК.

Амаль 85% попыту на паладый забяспечанае аўтамабілебудаванне. Ралі коштаў на паладый, якое працягваецца амаль чатыры месяцы, аналітыкі тлумачаць дэфіцытам прапановы праз паўсюдны пераход з дызельных на бензінавыя аўтамабілі. Са жніўня паладый падаражэў больш чым на 25%. The Wall Street Journal ужо назвала гэты метал адным з найлепшых інвестыцыйных актываў года.

Акрамя таго, аналітыкі чакаюць росту спажывання паладыю ў Кітаі, які зрабіў больш жорсткімі экалагічныя нормы на рухавікі ўнутранага згарання (уводзіць стандарты еўра-6 да 2020 года). Паладый выкарыстоўваецца ў вытворчасці каталізатараў для аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згарання ў якасці кампанентаў сістэмы ачысткі выхлапаў.

Паладый, як правіла, з'яўляецца пабочным прадуктам пры вытворчасці альбо нікеля, альбо плаціны - блізу 90% гэтага металу вырабляецца менавіта такім чынам. Адпаведна, сабекошт у паладыю практычна адсутнічае, а прапанова практычна не рэагуе на яго кошт, сказаў саўладальнік Eurasia Mining (валодае ліцэнзіяй на распрацоўку радовішча плаціны і паладыю на Кольскім паўвостраве) Аляксей Чуракоў. Важна адзначыць, што попыт на паладый нядаўна павялічыўся праз змяненне вытворчасці аўтамабіляў у бок бензінавых у сувязі з дызельнымі скандаламі, дадаў ён.

Але плаціна і паладый могуць да вядомай ступені замяняць адзін аднаго, у тым ліку пры вытворчасці аўтамабільных каталізатараў, указвае Чуракоў. «Такім чынам, неабходна разумець, што істотны сярэднетэрміновы дэфіцыт паладыю прывядзе да яго замены плацінай, кошты на якую знаходзяцца цяпер на гістарычных мінімумах - $803,5 за ўнцыю», - сказаў на заканчэнне ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках